Демография на Миорщине за май

 У маі ў раёне зарэгістравана нараджэнне 14 дзяцей — 6 дзяўчынак і 8 хлопчыкаў. У тым ліку двайняты.

Першынцаў трое. Восем немаўлят—другія ў сем'ях, тры—трэція. Па-за шлюбам нарадзілася двое дзяцей. Складзены чатыры запісы акта аб устанаўленні бацькоўства. У аддзеле загса запісаны Аляксандр Снапок, Ігар Цвячкоўскі, Карына Машара, Глеб Пальчэўскі, Дзмітрый Гумянюк, Багдан Тамко, Сафія Дзямід, Карына Гардукевіч, Павел і Ксенія Сцепулёнкі.
Дзісенскім гарад-скім і сельвыканкамамі зарэгістраваны: Лізавета Жахоўская, Расціслаў Крыўка, Мікіта Мяльноў, Кацярына Язёнак.
Віншуем бацькоў і жадаем дзеткам расці здаровымі і шчаслівымі!


Сем пар зарэгістравалі шлюб. Пяць урачыстасцей прайшло ў аддзеле загса, па адной—у Завуццеўскім і Туркоўскім сельвыканкамах.
Па рашэннях судоў і паведамленнях з іншых аддзелаў загса скасаваны чатыры шлюбы.
Памерлі 39 чалавек—17 мужчын і 22 жанчыны. З іх сем працаздольнага ўзросту. 

Вольга ПАШКОЎСКАЯ,
галоўны спецыяліст аддзела загса.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.