Авторизация
 

Пра сакрэт маладосці разважалі міёрскія карэспандэнты

 Напярэдадні Дня моладзі ў рэдакцыі за круглым сталом абмеркавалі, у чым сакрэт вечнай маладосці. Што распачаць, каб старасць "капітулявала"? Погляды карэспандэнтаў разышліся.

 

Ігар МАТЭЛЕНАК: "Маладосць — у спорце"
— Чалавек уяўляе сабой механізм, які іржавее ад недахопу руху. Дапамогуць заставацца ў форме і адчуваць сябе маладзей ранішняя прабежка, адмова ад аўтамабіля на карысць веласіпеда або пешай хады і фізічныя практыкаванні дома і ў спартзале. 

Казімір БЛАЖЭВІЧ: "Займіцеся творчасцю"
— Каб не старэць душой, займіцеся творчасцю. Напрыклад, я абраў для сябе фатаграфію. Працую фотакарэспандэнтам і займаюся хобі ўсяго жыцця адначасова. Хіба гэта не шчасце? Але кожнаму—сваё. Прыслухайцеся да сэрца і дзейнічайце!

 

 Кацярына РЫНКЕВІЧ: "Калі ў вачах іскрынкі, маршчыны значэння не маюць"
— Кожны вырашае для сябе, заставацца яму маладым ці наадварот. Сучасны расійскі псіхолаг Анатоль Някрасаў сцвярджае: "Як думаем, так і жывём". Калі палічыць, што ў 30-40 год позна штосьці змяняць і пачаць плысці па цячэнні, то старасць чакаць сябе не прымусіць. Пачнуцца пастаянныя скаргі на надвор'е, надакучлівы быт, недасканаласць блізкіх людзей, завышаныя цэны і так далей, шкадаванне пра няздзейсненыя мары, нежаданне пазнаваць і спрабаваць новае…


А калі ў вачах іскрынкі, маршчыны значэння не маюць. Маладосць шчодрая на ўсмешкі і добразычлівасць, не ведае стэрэатыпаў і слова "позна", умее знаходзіць станоўчыя бакі ў з'явах і рацыянальнае рашэнне праблем. Заставацца маладым — значыць працаваць над сабой, рознабакова развівацца, настройваць думкі на пазітыўны лад. Гэта магчыма і даступна ў любым узросце.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ: "Працуйце і адпачывайце ў меру"
— Працуйце кожны дзень у меру — і старасць "дагоніць" няхутка. Арганізм любіць раўнамерную нагрузку без кантрастаў. Але, на жаль, у большасці выпадкаў людзі ідуць насуперак гэтаму правілу: то знясільваюць сябе "ўдарнай" працай, то суткамі ляжаць на канапе падчас выхадных, святаў ці адпачынкаў.

 

 Алена БАСІКІРСКАЯ: "Трэба жыць якасна"
— Як пражыць вечна? Пакуль такога эліксіру няма. У камедыйнай п'есе "Брама неўміручасці" Кандрата Крапівы панацэю ад смерці ўсё-ткі вынайшлі. Людзі выстройваліся ў чэргі, гатовы былі аддаць усё для вечнага жыцця, хацелі зрабіць бессмяротнымі нават кароў. Свет ператварыўся ў вар'ятню, дзе ўсе дзяліліся на вартых і нявартых. Памочніца герантолага ад роспачы падманула, што выпрабаваны пацук здох і лякарства несапраўднае. Выснова камедыі сур'ёзная—не трэба забіваць смерць, гэта неабходная ўмова вечнага абнаўлення.
Іншае пытанне: як пражыць даўжэй? Думаю, толькі добрыя справы, шчырасць, сапраўднасць, лёгкая душа зробяць наш век калі не доўгім, то якасным. А гэта яшчэ лепш. Няважна, колькі дзён у жыцці. Важна — колькі жыцця ў днях.

 

 Вольга ВІШНЕЎСКАЯ: "Правільна распланаваны дзень гарантуе добры настрой"
— Лічу, што адным са сродкаў працягу маладосці можа стаць правільны распарадак дня, яго выкананне. Правільна распланаванае — напалову зробленае. Канешне, усе моманты нельга прадугледзець, але ад удачнага дня і час на адпачынак застанецца, і настрой значна лепшы, калі больш паспяваеш. Абавязкова ў распарадку павінны быць сняданак, абед і вячэра. Гарантаваны добры настрой ад выніку рэалізаваных задумак, выкананай працы. Аптымізм і здароўе — галоўныя гаранты доўгага жыцця!

 Наталія Станкевіч: "З маладымі старасць не застане".
— Па жыцці мне шанцавала на маладое акружэнне. У ім, прызнацца шчыра, вельмі камфортна, і адчуванне такое, што табе заўсёды да трыццаці. Ад маладых калег і сябровак зараджаешся эмацыянальна, дух падтрымліваецца ў тонусе, погляд на свет свежы. Ты ў курсе апошніх навінак сучаснасці на рабоце і ў паўсядзённым жыцці, а значыць, пастаянна ў тэме. Пры стасунках з маладзейшымі з'яўляецца жаданне быць цікавым для іх. Калі не стыне ў жылах кроў, ёсць матывацыя развівацца ў нагу з часам, актыўнічаць, ідзе няспынны працэс амаладжэння. Так што любіце моладзь і старасць вас не застане.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта