Авторизация
 

Міярчанін Мікалай Каранкевіч успамінае пра вайну

 Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота аўтара

 

Падчас паездкі міёрскіх ветэранаў на Расоншчыну ад экскурсавода давялося шмат пачуць пра пакуты мясцовага насельніцтва і нечалавечую жорсткасць захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай. У прыватнасці з вуснаў кіраўніка ветэранскай пярвічкі льнозавода Мікалая Каранкевіча. Мяне здзівіла, бо ведаў: Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся ў 1943-м, што ён мог памятаць пра вайну?!

 

Каранкевічы жылі ў вёсцы Усяжа Смалявіцкага раёна на беразе аднайменнай рачулкі і па суседстве з населеным пунктам з такой жа назвай. Гэта куточак на стыку граніц трох раёнаў. Адсюль да Лагойска 10 кіламетраў, да Смалявіч—12, да Мінска—18. Да цяперашняга Кургана Славы—усяго тры. Зараз—прысталічная зона паміж гарадамі-спадарожнікамі з вельмі дарагой пры продажы-пакупцы зямлёй. Цяперашнія вартасці былі амаль пракляццем для мясцовага насельніцтва ў гады вайны, бо ва ўсіх буйных населеных пунктах стаялі нямецка-паліцэйскія гарнізоны з камендатурамі—гітлераўцы ў Мінску надта баяліся партызан.


Вось і ў абедзвюх Усяжах, ды і іншых невялікіх вёсках, днём гаспадарылі захопнікі і паліцэйскія, а ноччу—лясныя салдаты. Іх рады папаўнялі мужчыны, якіх не паспелі мабілізаваць у Чырвоную Армію, бо цяпер ім пагражаў вываз на катаржныя работы ў Германію. У недалёкі лес ненадоўга хаваліся сяльчане пры ваеннай небяспецы. Вяскоўцы падтрымлівалі партызан прадуктамі, хаця і самі лішняга не мелі. Пра гэтыя сувязі нейкім чынам стала вядома немцам. Ад іх паступіла папярэджанне: калі дапамога будзе працягвацца—вёскі спалім, а жыхароў расстраляем. Што такое можа быць, сведчыў трагічны лёс недалёкіх Рудні (да яе толькі паўтара кіламетра) і Косіна. У канцы зімы 1944-га гітлераўцы захапілі дзесьці паблізу ў палон некалькі партызан, гэта стала для іх падставай рэалізаваць сваю пагрозу. Салдаты груба ўрываліся ў хаты і пад дуламі аўтаматаў пагналі ўсіх выяўленых мужчын, старых, жанчын і малых да бліжэйшага яру. У натоўпе з пяці-шасці дзясяткаў жыхароў абедзвюх вёсак аказаліся і Каранкевічы. Маці трымала на руках маленькага Колю, які яшчэ не ўмеў хадзіць. Да яе туліліся старэйшыя дачушкі Ліда і Надзя.


Немцы расставілі кулямёты, салдаты чакалі каманды адкрыць агонь, калі з бліжэйшага гарнізона ў цэнтры былога калгаса, а ён размяшчаўся за два з палавінай кіламетры, прыімчала легкавуха, здаля падаючы сігналы, каб на яе звярнулі ўвагу. Выявілася, што ў натоўпе была сям'я паліцэйскага—жонка з сынам. Вось іх ён і ратаваў. Аказалася, дапамог усім. Але жахлівае папярэджанне засталося ў сіле. Праўда, ажыццявіць яго немцы ўжо не паспелі, але мірнаму насельніцтву яшчэ давялося перажыць нямала небяспечных момантаў. Гітлераўцы бамбілі партызан у час карнай экспедыцыі. Неўзабаве летам тут пракаціўся фронт, бо пачалося наступленне савецкіх войск. Потым праз гэтыя мясціны выходзілі з "Мінскага катла" ацалелыя нямецкія салдаты. Жыхарам Усяжаў яшчэ не раз даводзілася бегчы да выратавальнага лесу. І тады маленькага спавітага Колю пакідалі ў баразне на бульбяным полі пад аховай зялёнага бульбоўніку. Ці то ён, а мо лёс яго ўратавалі.


Мікалай Каранкевіч пасля школы закончыў прэстыжнае па тым часе сталічнае вучылішча машыністаў халадзільных установак і меў працу ў Мінску. Але паддаўся агітацыі (а яна так шмат абяцала) удзельнічаць у пуску ўзводзімага мясакамбіната ў Міёрах. Так у 1963-м у ліку васьмі маладых спецыялістаў (прыжыліся толькі чатыры з іх) трапіў у наш райцэнтр. Апавядае, што да будучага прадпрыемства дабіраўся з вакзала па шпалах. Ад гарадскога пасёлка яго аддзяляла вялікае чыстае поле…


Пры ўдзеле Мікалая Мікалаевіча потым адбыўся пуск камбіната. Тут стварыў сям'ю. На яго вачах забудавалася тое вялікае поле, а пасёлак стаў горадам. Сам быў камсамольскім актывістам, вырас да кіраўніка. Зрабіў нямала па развіцці культуры і вытворчасці на Міёршчыне. Цяпер на заслужаным адпачынку, удзельнічае ў ветэранскім руху, поўны аптымізму і веры ў свае сілы.


Я "жаўрук", прачынаюся рана, і адразу на стадыён,—апавядае Мікалай Мікалаевіч.—Там штодзень на працягу гадзіны-паўтары бегаю, займаюся на перакладзіне і іншых спартыўных трэнажорах, затое адчуваю сябе выдатна. Магу адціснуцца 70 разоў, падцягнуцца—10. Між іншым, калісь перажыў складаную аперацыю і медыкі тады прапаноўвалі другую групу інваліднасці. Але падумалася: лепш я сам займуся ўласным здароўем. І бачу вынік: у маім шматкватэрным доме, ды і ў суседнім, ужо няма старэйшых, чым я, мужчын. Таму запрашаю ўсіх на стадыён. Ён у Міёрах прыгожы і нават летняй раніцай пакуль што пусты…

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта