Авторизация
 

Чароўнае царства Фадзея Шымуковіча ў Дзісне

 Алена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА 

Днямі рэдакцыя завітала ў госці да свайго пазаштатнага аўтара, нераўнадушнага дзісенца, вопытнага настаўніка Фадзея ШЫМУКОВІЧА. Некалькі гадоў таму на заслужаным адпачынку ён пачаў вырабляць малыя  архітэктурныя формы. Цяпер розныя казачныя персанажы ўпрыгожваюць уласны двор. І не толькі.

 

Фадзей Лаўрэнцьевіч падарыў свае творы ў дзісенскі, туркоўскі і папшулёўскі дзіцячыя садкі. Яго фігуркі ёсць у Падмаскоўі і Прысталіччы. Радуюць яны і школьнікаў з Гаран. Як усё пачыналася?


Восем-дзевяць гадоў таму звярнуўся да будучага майстра жыхар з Калатушкава. Пасля гэтага з'явіліся "Сіўка-бурка" з церамам і прынцэсай, "Сястрыца Алёнка і браток Іванка", "Лісіца, кот і пеўнік", "Варона і лісіца", "Лебедзь, рак і шчупак"… Усяго не пералічыць. Стаіць у двары і тачанка. На прысядзібнай тэрыторыі сапраўднае архітэктурнае царства. Сюды малыя з захапленнем спяшаюцца на экскурсіі.


Для вынаходніцтва "вытанчаных" кампазіцый Фадзей Лаўрэнцьевіч абсталяваў сабе майстэрню. Спачатку робіць кардонныя нарыхтоўкі, а потым ідуць у ход лобзік, гэбель, сякера, нож і іншыя прылады… Фінансава складана з фарбай і драўнінай. Матэрыял, дарэчы, майстру прывозяць з лясгаса. Гэта абрэзкі ад цэхавай вытворчасці. Некалькі працэнтаў ідзе на дровы, а пэўная частка — у справу.


Практыкуе Фадзей Шымуковіч і бартар. Ахвотнікі робяць заказ, а ўзамен даюць драўніну. І ўсё ж занятак гэты зусім не самаакупны. Тым не менш спадар Шымуковіч шчодры на падарункі.


Архітэктурныя формы — справа клапатлівая. Дзесьці дошка патрэбна тонкая, дзесьці — тоўстая. На адну кветку, напрыклад, сыходзіць каля 12 элементаў. І тым не менш рамонкі, васількі, сілуэты птушак і арнаменты — з катэгорыі простых. Заняцца нечым больш сур'ёзным дала параду дачка Алена, якая заадно — бескампрамісны суддзя, прафесійны дызайнер і генератар ідэй.


У майстэрні чакае свайго ўладальніка вытанчаная з доўгай шыяй пышнакрылая лябёдка. Каму яна дастанецца? "Хто мне спадабаецца, таму і падару", — прыкмячае гаспадар. Дарэчы, пасля візіту да Фадзея Шымуковіча тэрыторыя рэдакцыі таксама істотна папрыгажэла. Тут з'явіўся белы лебедзь, які стаў заступнікам вернасці да журналісцкай прафесіі. А дзіцячы садок №1 у юбілейны дзень прывітаў казачнага жураўля, які радуе выхаванцаў тонка перададзеным абліччам і будзе навучаць краязнаўству. 

 

На здымках: На фоне карціны, якую некалі сам напісаў.

У двары майстра.

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта