Авторизация
 

Гарэлка=Атрута

Водка = ЯдБарацьба з п'янствам і алкагалізмам, нелегальным абаротам спірту і іншай падобнай прадукцыі — прыярытэтная задача органаў унутраных спраў, бо гэтыя з'явы ў корані бытавых злачынстваў, рэальна пагражаюць людскому жыццю і здароўю, стрымліваюць культурнае развіццё грамадства.

 

Практычна кожнае трэцяе правапарушэнне ў вобласці ўчынілі нецвярозыя. Амаль палова выпадкаў ужывання спіртнога заканчваецца сямейнымі сваркамі. Часцей страшная звычка губіць жанчын і падлеткаў. Параўнальна нядаўна на 100 мужчын-алкаголікаў прыходзілася адна жанчына з падобным дыягназам, сёння гэтыя суадносіны 10:4.


Шкода алкаголю на арганізм прымае ашаламляльныя маштабы. Пад прыгнётам фізічны і псіхічны стан, важнейшыя органы і сістэмы жыццядзейнасці, з-за пашкоджання нервовай сістэмы асоба дэградуе. Атручванне сурагатам лідзіруе ў статыстыцы інтаксікацый. Моцнае яно пасля ўжывання тармазной вадкасці і антыабледзяняльнікаў, шклоамывальнікаў і растваральнікаў. У іх аснове асабліва небяспечныя рэчывы, у тым ліку метанол, які па паху і смаку не адрозніваецца ад этылавага спірту. Сёлета ў нашай вобласці пяцёра чалавек атруціліся смяротна. Рэзананснае здарэнне зарэгістравана ў Глыбоцкім раёне, дзе мужчына і жанчына пасля распіцця шклоамывальніку памерлі імгненна.


Нагадваем, калі вам вядомы факты незаконнай рэалізацыі алкаголю, звяртайцеся ва ўпраўленне ўнутраных спраў па тэлефоне 8 (0212) 60 84 72 ці ў Міёрскі РАУС па нумарах 4 12 02 або 8 (029) 597 00 66. Тэлефоны працуюць кругласутачна, ананімнасць гарантавана.

 

Фота для ілюстрацыі.
Уладзіслаў УТКІН,
начальнік аддзялення аховы
правапарадку і прафілактыкі РАУС.

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта