Авторизация
 

Дэпутат і дырэктар школы ў Міёрах Уладзімір ХАНЕЦКІ

Депутат и директор школы в Миорах Владимир ХанецкийДзень дэпутата раённага Савета і дырэктара СШ №2 Уладзіміра ХАНЕЦКАГА пачынаецца з ранішняй прабежкі. Шлях пралягае з Пад'ельцаў у Кацілава і назад. Гэта прыблізна чатыры кіламетры. Своеасаблівы шпацыр дапамагае вырашаць безліч пытанняў і праблем, прытым трымацца ў тонусе цэлы дзень.

 

Уладзімір Ханецкі не распыляецца адначасова на ўсё, але і не зацыкліваецца на адным. Ніколі не прымае раптоўных рашэнняў. Спачатку, з яго слоў, сітуацыю, у тым ліку канфліктную, трэба ацаніць, асэнсаваць, потым дзейнічаць. 

 

Любоў да спорту ва Уладзіміра Вікенцьевіча з той пары, калі былі малымі дзеці. Сын захапляўся бегам, і тата склаў яму кампанію. Цяпер Яўген — выпускнік універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Працуе ў саліднай кампаніі па ўстаноўцы відэаназірання. Дачка Марыя вучыцца ў Віцебску на фармацэўта.


— У доме цішыня, — уздыхае Уладзімір Вікенцьевіч. — Засталіся толькі мы з жонкай.
Ірына Антонаўна—настаўніца фізікі і матэматыкі ў гарадской базавай. Вучыліся на адным факультэце. Толькі яму заўсёды больш падабалася фізіка, а ёй—матэматыка. Адпаведныя прадметы выкладалі ў СШ №1.


Гэту школу Уладзімір Ханецкі ўзначальваў 21 год, з мінулага года дырэктарам СШ №2. А пачынаў настаўнікам у СШ №3 райцэнтра, узяў на сябе адказнасць класнага кіраўніка. Работа з дзецьмі падабаецца, бо з імі некалі сумаваць і не старэеш. Сапраўды, нават не падумаеш, што стройны, маладжавы, энергічны педагог у наступным годзе адзначыць залаты юбілей.


У рабоце дырэктар лічыць сябе гаспадарнікам і практыкам. Не можа доўга ўседзець на адным месцы. "Толькі быў тут",—азіраюцца калегі. А ўжо і след прастыў, даўно вырашае іншыя праблемы. Не любіць пустых слоў, марных спраў, залішняй бюракратыі. Памятае, як у першыя гады настаўніцтва напісаў план выхаваўчай работы.. на адну старонку. У той час калегі пад гэта адводзілі агульныя сшыткі. Намеснік дырэктара схапілася за галаву. А Уладзімір Ханецкі ва ўсім бачыць сутнасць—менавіта такое яго крэда.


Канкрэтыка дапамагае рэалізавацца ў грамадскай рабоце. Ужо 10 гадоў Уладзімір Вікенцьевіч—дэпутат раённага Савета. Часцей займаецца пытаннямі сацыяльнага характару, бо ўваходзіць у склад адпаведнай камісіі. Тым не менш, вырашае розныя праблемы, у тым ліку бытавыя—па асвятленні вуліц, вывазе смецця, рамонце паштовых скрыняў.


Дэпутат не толькі кантактнае звяно паміж асобай і інстанцыяй. Ён прымае ўдзел у больш важных справах, якія маюць дачыненне да жыццядзейнасці рэгіёну ў цэлым. Гэтая пасада спрыяе дзелавым стасункам з арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна, якія часта дапамагаюць школе фінансава. Дырэктар таксама чым можа выручае. Напрыклад, дае ў карыстанне касцюмы, інвентар, спартыўныя прылады і іншае.


Як кіраўнік школы, Уладзімір Вікенцьевіч дапамагае адзінокім і састарэлым. Як чуллівы чалавек і сем'янін, уладкоўвае праблемных бацькоў сваіх выхаванцаў на работу. "Хоць дарослыя людзі, але часта ім патрэбны штуршок збоку. На першых парах падтрымліваем фінансава, выдзяляем грошы з прафсаюза. Агульнымі намаганнямі ставім чалавека на ногі. Многія выпраўляюцца і ўдзячны за гэта",—расказвае ён.


На кіраўніцкай пасадзе Уладзімір Ханецкі ўключае бакавы зрок. Не распыляецца адначасова на ўсё, але і не зацыкліваецца на адным. Ніколі не прымае раптоўных рашэнняў. Спачатку, з яго слоў, сітуацыю, у тым ліку канфліктную, трэба ацаніць, асэнсаваць, потым дзейнічаць. У падначаленні дырэктара 90 работнікаў і 600 вучняў. Усе разам вялікая сям'я, згуртаваны калектыў, дзе цэніцца камандны дух. Ад кожнага залежыць многае. І дырэктар смела даручае адказную работу тым, хто справіцца.


Сумуе Уладзімір Ханецкі па роднай СШ №1, пазней — базавай, з якой звязана цэлае жыццё, у якую ўкладзена безліч сіл і намаганняў. Перабіваюць настальгію новыя калегі, эмоцыі. "Тым не менш, закон сусветнага прыцягнення, — смяецца дырэктар, — спрацоўвае бездакорна. Хацеў кіраваць першай школай-будзеш кіраваць". Гарадская базавая з наступнага года ўжо не асобная адзінка, але там будуць вучыцца пачаткоўцы з СШ №2. Па сутнасці, будынак першай школы стане філіялам для другой. "Для дзяцей гэта нядрэнна, — разважае Уладзімір Вікенцьевіч, — павысіцца напаўняльнасць класаў, і ўсе вучні стануць займацца ў першую змену. З жыццёвага погляду закрыццё самай першай міёрскай школы засмучае. Аднак трэба ўлічыць, што яна не зможа існаваць пры падушным фінансаванні. Галоўная прычына — недахоп дзяцей". Складана давядзецца працаваць на два будынкі, а стосы тэхнічнай дакументацыі павялічацца ўдвая. Тым не менш, дырэктару радасна на душы, бо ён зноў стане апекаваць родныя сцены.

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта