Авторизация
 

Дзень дзяцінства адзначылі на Міёршчыне

День детства отметили на МиорщинеАлена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Дзень дзяцінства на Міёршчыне адзначылі прыгожа. Культработнікі сабралі хлопчыкаў і дзяўчынак на тэатралізаванае прадстаўленне, правялі з імі гульні на плошчы Леніна.

 

Да вясёлага дня далучыліся выратавальнікі. Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дзмітрый Плотнікаў прыдумаў конкурсы з апрананнем баёвак, прымацаваннем апавяшчальніка, інтэлектуальным турнірам, сэлфі… Аддзел адукацыі, спорту і турызму прапанаваў армрэслінг, баі мяхамі, тэніс, стральбу па мішэні. Словам, чаго толькі не паспытала малеча ў сваё свята!

 

День детства отметили на МиорщинеУ зале РДК не засталося пустых месцаў — іх засялілі віноўнікі ўрачыстасці. Чароўнае прадстаўленне з феяй, бабулькай-прынцэсай, Папялушкай, Дзюймовачкай, Жар-птушкай, Шапакляк і іншымі героямі яшчэ раз засведчыла, што ў казцы, як і ў жыцці, перамагае дабрыня. Эпіцэнтр пастаноўкі — незвычайныя дзверы, якія амалоджвалі, пераўтваралі, дарылі самыя прыгожыя рысы. Але ключык ад іх згубіўся. Знаходзіўся ён высока-высока. Злая Шапакляк хоць скакала і вохкала, ніяк не дастала. А прынцэсе апусціўся ў рукі сам. Яна, прайшоўшы праз гэтыя дзверы, з пажылой каралевы зноў стала маладзенькай. Шапакляк жа колькі ні ўваходзіла—не змянілася. Потым яна зразумела, што толькі дабрыня і дапамога вярхуюць у жыцці. Здавалася б, напачатку непатрэбныя, гэтыя якасці становяцца неабходнымі ў лёсавызначальных сітуацыях.


День детства отметили на МиорщинеУ праграме выступалі, як правіла, малыя. Творчыя, арыгінальныя, таленавітыя. Выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў, вакальнага гуртка "Бэмс" і іншыя юныя сябры раённага Дома культуры. Як заўсёды, над яркімі, нібы ўсе колеры вясёлкі, касцюмамі, дэкарацыямі пастаралася рэжысёр узорнага тэатра авангарднай моды Святлана Яроменак. Яна прыдумала сцэнарый пастаноўкі, да таго ж выканала ролю дабрадушнай прынцэсы. Калекцыю сваіх касцюмаў для тэатралізацыі прадставіла творчая міярчанка Марына Дзям'янава. Па традыцыі актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемства прыняла спецыяліст аддзела загса Вольга Пашкоўская. Да таго ж, яна сыграла фею. Шапакляк—выкладчык школы мастацтваў Юлія Лабуць. Спонсары—райкам БРСМ з лідарам Вікторыяй Пяткевіч, раённая арганізацыя Фонда міру на чале з Алай Смерцьевай.


День детства отметили на Миорщине… Захапляльныя дзействы працягнуліся на вуліцы. Гульнёвыя праграмы, спартыўныя конкурсы, карысныя забавы ад міёрскіх выратавальнікаў у праграме акцыі "Не пакідайце дзяцей адных", малюнкі на асфальце, вялікі батут, салодзенькая вата і поп-корн… Дзеці па-сапраўднаму адчулі, што значыць — іх свята. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта