Авторизация
 

Зноў "сабачае" пытанне на Міёршчыне хвалюе людзей

Опять "собачий" вопрос на Миорщине волнует людейУ апошнія дні рэдакцыя стала паўнавартаснай пляцоўкай, на якой мясцовыя жыхары абмяркоўваюць тэму бадзяжных сабак Міёршчыны. Телефануюць, дасылаюць лісты. Больш за тое, "градус" дыскусіі расце і ўсё больш вострым вуглом становіцца пытанне: хто навядзе парадак? Чытач Мікалай БАГДАНАЎ цвёрда ўпэўнены, што рашэннем праблемы абавязана займацца мясцовая ўлада. 

 

Ліст Мікалая Багданава атрымаў па электроннай пошце. Тут ён дакладна растлумачыў, чаму так лічыць. Цытую:


"На пачатак кожнага года праводзіцца ўлік хатніх жывёл. У тым ліку сабак і катоў. Зараз кожны сельскі Савет укамплектаваны камп'ютарнай тэхнікай, і ў любы час можна адкрыць любую вёску і даведацца, колькі гаспадароў трымаюць такіх жывёл.


Акрамя гэтага, амаль у кожным Савеце маецца транспарт і вялікіх праблем няма правесці раз у тыдзень рэйд і ўдакладніць, дзе знаходзіцца сабака—на ланцугу ці бегае па вуліцы. А заадно вырашыць і іншыя пытанні… У дбайнага гаспадара парадак каля будынкаў і сабака на месцы. А вось у разгільдзяяў будзе бегаць па вуліцы. Прымяні гэты самы кодэкс (Кодэкс аб адміністрацыйных парушэннях.—Заўв. аўтара) і няма праблемы…"


Далей чытач прыгадвае сітуацыю 15-гадовай даўніны, калі на старшыні Савета былі не толькі закуп малака ад насельніцтва, нарыхтоўкі, добраўпарадкаванне і адвод зямельных участкаў жыхарам, але і размеркаванне бытавой тэхнікі, мэблі, прамысловых і харчовых тавараў. Пры гэтым хапала часу, каб праводзіць пэўную працу па вырашэнні праблемы бадзячых сабак. У тым ліку — усялякую агітацыю і гутаркі з мясцовымі жыхарамі.
Дзякуй Мікалаю Багданаву за слушнае меркаванне. Відаць, што ён усур'ёз цікавіцца праблемай. Але ёсць нюансы.


Па-першае, нейкая частка бадзячых сабак усё яшчэ не стаіць на ўліку. Паназірайце, ці носяць гадаванцы ў вёсцы на ашыйніку абавязковы жэтон з нумарам? Далёка не ўсе. Ведаю сітуацыю, бо сам звяртаю на гэта ўвагу падчас паездак у раён. Аднак у жывёл ёсць неафіцыйныя гаспадары, якія іх кормяць і трымаюць на падворках. На любую прэтэнзію з боку ўлад красамоўна адказваюць: "Прыбег дварняк з вуліцы. Сядзіць у двары, ходзіць следам. Чый, не ведаю". І ўсё, парушальнік імгненна становіцца ахвярай абставін.


Чаму існуюць "ценявыя" гаспадары? Афіцыйнае ўтрыманне сабакі абцяжарвае непажаданымі для некаторых вяскоўцаў абавязкамі. Да ветэрынара на абследаванне сабаку звадзі, прышчэпку супраць шаленства зрабі, збор заплаці. А заробак у гаспадарках затрымліваюць і жыццё ў вёсцы становіцца ўсё цяжэй.


Пры тым, што безнаглядныя сабакі, каты ў населеных пунктах належаць адлову, нават калі ёсць ашыйнік з жэтонам, здаецца, што гэта ў нас робіцца няякасна. Бачна па выніках. Хаця, у пастанове Савета Міністраў "Аб зацвярджэнні Правіл утрымання хатніх сабак, катоў, а таксама адлову безнаглядных жывёл у населеных пунктах Рэспублікі Беларусь" чорным па белым напісана, што адловам займаюцца "вызначаныя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі арганізацыі, у якіх ствараюцца брыгады з праінструктаваных работнікаў".


У пастанове таксама сказана, што адлоў праводзіцца і па заяўках арганізацый, якія эксплуатуюць жыллёвы фонд ці прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі і іншых арганізацый. Цытую: "Падставай для падачы заявак з'яўляецца наяўнасць безнаглядных жывёл на абслугоўваемай тэрыторыі, а таксама звароты грамадзян і прапановы, што паступілі ад санітарна-эпідэміялагічнай або ветэрынарнай служб аб неабходнасці правя-дзення адлову жывёл".


Так што, не справа, калі прадстаўнік мясцовай улады сам "ваюе" з безнагляднымі сабакамі. Ён павінен арганізаваць гэтую работу, а гаспадары гадаванцаў — адчуць адказнасць.

 

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтаваў Ігар МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта