Авторизация
 

Малочным шляхам прадпрымальніка Міёршчыны Сяргея Працуковіча

Молочным путём предпринимателя Миорщины Сергея ПрацуковичаМалочны бізнес прыносіць пэўны грашовы даход, аднак суправаджаецца немалымі выдаткамі на рамонт машыны, на закуп паліва. Узятыя на сябе абавязкі малады прадпрымальнік выконвае адказна, пра тое сведчаць і аб'ёмы дастаўляемага  ім на перапрацоўку малака. 

 

Вострая неабходнасць перамен наступіла ў той перыяд, калі сельгасарганізацыі не маглі своечасова разлічвацца з вяскоўцамі за закупляемую прадукцыю: аплату часам затрымлівалі па некалькі месяцаў. Было ў здатчыкаў нямала прэтэнзій і да вызначэння тлустасці малака, якую, па іх меркаванні, калгасныя лабаранты занадта заніжалі. Малаказборшчыкі скардзіліся на адсутнасць добрых конных павозак і вупражы, на нізкі заробак. Аднак навіну аб закупе малака на Глыбоччыне прадпрымальнікамі мясцовыя жыхары ўспрынялі з насцярожанасцю. Не верылі ў станоўчыя перамены нават тады, калі першы грузавічок з цыстэрнай закалясіў па дарогах раёна. Між тым, мясцовыя калгасы і саўгасы паступова адмаўляліся ад закупу малака ў насельніцтва і гэтая сфера дзейнасці хутка паўсюдна стала прыватнай. Цяпер 12 індывідуальных прадпрымальнікаў на ўласным аўтатранспарце аб'язджаюць населеныя пункты Міёршчыны. Рэгулярна, праз кожныя дзесяць дзён здатчыкі атрымліваюць грошы за рэалізаваную прадукцыю. Некаторыя нават падумваюць павялічыць дойны статак на падворку.


У ліку лепшых малака-зборшчыкаў на Міёршчыне — Сяргей Працуковіч. Як адзначылі ў планава-эканамічным аддзеле райсельгасхарчу, па аб'ёмах закупу прадукцыі ён упэўнена лідзіруе сярод калег-прадпрымальнікаў. У красавіку даставіў на перапрацоўку 52 409 кілаграмаў прадукцыі, у чэрвені абяцае штодзённа закупляць па 2,2-2,5 тоны сырадою. Для параўнання: ІП Сяргей Мятла ў красавіку закупіў 47 484 кг малака — ён на другім месцы. У іншых мясцовых прадпрымальнікаў паказчыкі крыху меншыя.


Молочным путём предпринимателя Миорщины Сергея ПрацуковичаРаботай Сяргея Працуковіча задаволены і вяскоўцы, і работнікі Міёрскага вытворчага ўчастка Полацкага малочнага камбіната. На прыёмным пункце прэтэнзіі да якасці прадукцыі — рэдкая з'ява. Адпавядае санітарным патрабаванням і яго аўтатранспарт, аб тым сведчыць спецыяльна выдадзены пашпарт. Пасля выгрузкі прадукцыі Сяргей адразу спяшаецца чыста вымыць ёмістасць для малака, кузаў. Своечасова праходзіць медагляд.


— Прозвішча Працуковіч у нашых мясцінах незнаёмае. Напэўна, Вы прыезджы? — цікаўлюся ў прадпрымальніка, які, лоўка падхапіўшы ад жанчыны вядро, выліў малако ў напоўненую цыстэрну.


— Я з Глыбоччыны. Жыву ў вёсцы Шуневічы. Штодзённы шлях на працу складае 80 кіламетраў і яшчэ 100 набягае на спідометры на вясковым маршруце,—адказвае Сяргей.


Свой рабочы грузавічок беражэ. Пасля здачы малака дадому едзе на легкавой машыне. На працу выязджае ў пяць гадзін раніцы, а на рабочы маршрут — бліжэй да 6.00. Збор малака пачынае ў Міёрках. Шлях пралягае праз Камянполле, Пераброддзе, Зачарэўе, Навінкі, Петкуны, Вялікае Дзедзіна, Забалацце, Лебедзева, Малое Дзедзіна, Крычава. У зоне абслугоўвання населеныя пункты, размешчаныя на тэрыторыі ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" і ВУПКУ "Міёрскі". Усяго каля 130 падворкаў.


— Актыўная праца пачынаецца летам. Да гэтай пары ўсе каровы на падворках целяцца і на сакавітай траве даюць шмат малака. У сельскай мясцовасці некаторыя трымаюць на падворку дзвюх і нават трох кароў. Але такіх мала, — падкрэслівае субяседнік. — У красавіку малака няшмат, летам штодзённа больш за две з паловай тоны прадукцыі дастаўляю на перапрацоўку.


Ужо пяты год Сяргей Працуковіч закупяе прадукцыю з падворкаў. Пачаў займаецца гэтым у 2012-м годзе. Пасля заканчэння Глыбоцкага сельгасліцэя працаваў па спецыяльнасці напачатку ў гаспадарцы, а затым у спажыўкааперацыі. Даведаўся, што знаёмы адмаўляецца ад "малочнага бізнесу", які заснаваў на Міёршчыне.


— Купіў машыну з цыстэрнай, зарэгістраваўся прадпрымальнікам і рушыў у малочны шлях па маршруце папярэдніка Ігара Гаражэўскага, — узгадвае Сяргей. — Праўда, машыну давялося замяніць, бо часта псавалася.


Са слоў прадпрымальніка, першы год стаў своеасаблівай практыкай, калі знаёміўся з вясковымі людзьмі, асвойваў маршрут, прызвычайваўся да асаблівасцяў новай сферы, вывучаў яе тонкасці. Вялікіх праблем за пяць гадоў не меў. Прытрымліваецца народнай мудрасці: як ты да людзей, так і яны да цябе. Некалькі разоў малако на заводзе не прымалі з-за дрэннай якасці. Даводзілася вяртаць яго здатчыкам, а гэта зрабіць больш складана, чым забраць.


— Калі ўзнікаюць спрэчныя пытанні па тлустасці малака, раблю дадатковыя аналізы. Для гэтага маю спецыяльны электрычны прыбор "Лактан 1,4". На "старыя грошы" ён абышоўся ў шэсць мільёнаў! Але магу ў любы дзень пракантраляваць сумленнасць здатчыкаў. Пастаянна інструктую іх: нельга здаваць малако ў малозіўны перыяд, пры хваробе жывёлы, лячэнні антыбіётыкамі ці іншымі прэпаратамі. Вяскоўцы разумеюць, што "лыжкай дзёгцю можна сапсаваць бочку мёду".


Пра сябе, усміхаючыся, Сяргей кажа: "Малады і нежанаты! Таму ёсць магчымасць штодзённа накручваць на спідометры па некалькі сотняў кіламетраў".

 

Вяскоўцы добра памятаюць, як на конных павозках калгасныя малаказборшчыкі з 40-літровымі алюмініевымі флягамі збіралі з подворкаў сырадой. Затым на бліжэйшай ферме пералівалі яго ў цыстэрну малакавоза і з калгасным надоем адпраўлялі на перапрацоўчае прадпрыемства ў райцэнтр.  У кожнай гаспадарцы мелі двух-трох зборшчыкаў, якія штодзённа курсіравалі па вызначаных маршрутах. Тады ніхто нават не меркаваў, што праз пэўны час закуп малака стане бізнесам для прадпрымальнікаў. Але час унёс свае карэктывы, і цяпер на Міёршчыне працуюць 12 прыватных малаказборшчыкаў.

 

На здымку: Лепшы прадпрымальнік-малаказборшчык на Міёршчыне — Сяргей Працуковіч. 

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта