Авторизация
 

Ветэраны Міёршчыны з'ездзілі да калег у Расонскі раён

Ветераны Миорщины съездили к коллегам в Россонский районЛеанід МАТЭЛЕНАК

Фота аўтара

У канцы мая актывісты ветэранскага руху Міёршчыны з'ездзілі да калег у Расонскі раён, каб абмяняцца вопытам.  Праклалі маршрут кіраўнік раённай арганізацыі Часлаў Кашкур і яго памочніца Зоя Родзіна.

Невялікі аўтобус з вадзіцелем Сяргеем Грыгор'евым на спонсарскіх умовах прадаставіў дзіцячы санаторый "Расінка". Месцы ў ім занялі міярчане Пётр Хілько, Раман Фурс, Мікалай Каранкевіч, Галіна Курыльчык — кіраўнікі ветэранскіх пярвічак,  з Пад'ельцаў  — Уладзімір Пальчэўскі, з Дзісны — Вольга Мароз. На дарозе апошнія месцы занялі Тамара Шчарбакова ў Даўгінаве і Святлана Пачопка — ва Узмёнах. Прабачце, не абвяшчаю поўны спіс.

 

Ветераны Миорщины съездили к коллегам в Россонский районМінаем Верхнядзвінск, і неўзабаве пачынаюцца амаль што несканчоныя лясы Расоншчыны з рэдкімі населенымі пунктамі, з больш частымі помнікамі, абеліскамі, стэламі. У прыгожых сасонніках пасажыры адзінадушна ўздыхаюць: колькі тут без нас грыбоў прападае! А настаўнік СШ №3 Вітольд Ермалёнак нагадвае, што едзем па вядомых усім гістарычных мясцінах, якія ўжо вывучалі ў час веласіпедных вандровак яго падапечныя "арганаўты".


Непасрэдна Расоны пакінулі прыемнае ўражанне — невялікі, але ўтульны, чысты і дагледжаны гарадскі пасёлак. Потым тут нам не раз падкрэслівалі, што ў гэтым вялікая заслуга нашых землякоў, у першую чаргу нядаўніх старшыні райвыканкама Аляксандра Шубскага і начальніка ДЭУ-109 Мікалая Скавародкі. Ксёндз Вячаслаў Барок дабудоўвае тут вялікі і прыгожы касцёл. Тамашнія ветэраны не забылі колішніх камсамольскага сакратара Анатоля Будзько і міліцэйскага начальніка Васіля Хаткевіча…


Міярчан сустрэлі, а затым і апекавалі прадстаўнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аркадзь Гарохаў і кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Іна Павядайла. Пасля экскурсіі па залах цудоўнага музея Баявой садружнасці, прысвечанага найперш сумеснай дзейнасці партызан Беларусі, Расіі і Латвіі і наведвання мемарыяльнай залы П. М. Машэрава, адбыўся абмен вопытам арганізацыі ветэранскага руху.


Іна Іванаўна апавядала пра штомесячныя сустрэчы з кіраўнікамі пярвічных арганізацый, на якіх падводзяцца вынікі зробленага. Расказала пра мерапрыемствы ва ўсіх трох аддзяленнях кругласутачнага знаходжання пажылых людзей ТЦСАН, справы ветэранскага хору, узаемадзеянні з бібліятэкамі і музеем, імпрэзы мясцовых паэтаў, фотавыставы як падарунак актывіста. Ветэраны ўдзельнічаюць ва ўсіх раённых мерапрыемствах. Тут стала традыцыяй віншаваць кожнага з днём нараджэння, з памятнымі падзеямі і датамі.


Міярчане ўсклалі кветкі да помніка 109 спаленым вёскам, ушанавалі памяць загінуўшых партызан, воінаў і мірных грамадзян у мемарыяльным парку, расстраляных падпольшчыкаў на беразе возера непасрэдна ў Расонах. У Клясціцах букеты ўсклалі да памятных знакаў у гонар загінуўшых у перыяд Вялікай Айчыннай землякоў, вязняў фашысцкага канцлагера і ўдзельнікаў баёў 1812 года. Прыемнай нечаканасцю стала сустрэча з мясцовым кіраўніком ветэранскай арганізацыі, якой аказалася Ганна Печкурова. Калісь Ганна Аляксандраўна на працягу амаль дзесяцігоддзя ўзначальвала Дом піянераў у Міёрах.


Ветераны Миорщины съездили к коллегам в Россонский районЗапомнілася паездка па месцах баявой партызанскай славы. Вёска Роўнае Поле, якая стала базай атрада Дубава — гэта падпольная мянушка П.М. Машэрава — і партызанскай брыгады імя Ракасоўскага, дзе Пётр Міронавіч быў камісарам, уразіла велічным помнікам гэтаму злучэнню народных мсціўцаў. А яшчэ тут пабачылі статак не надта баязлівых і грацыёзных казуль.


Здавалася, несканчоная лясная звілістая пясчаная дарога прывяла нашу дэлегацыю ў адноўлены партызанскі лагер на беразе возера Дзяражжа, які з'яўляецца філіялам раённага музея Баявой садружнасці. Некалькі зямлянак на месцы мноства такога часовага жылля даюць нашым сучаснікам магчымасць уявіць, у якіх умовах развівалася ўсенародная вайна з ворагам.


Заключным аб'ектам наведвання Расоншчыны стала Сярэбраная крыніца. Дзякуючы спонсару калісь непрыкметная ручаіна, хаця і авеяная легендамі, стала сучасным турыстычным аб'ектам. Тут наведвальнікі імкнуцца ў прыгожых "церамках" запасціся лячэбнай вадой, маюць магчымасць з мэтай умацавання здароўя акунуцца ў блакітнаватую празрыстую купель.

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта