Авторизация
 

Дарогі Міёршчыны любяць асцярожных дзяцей і дарослых

Дороги Миорщины любят осторожных детей и взрослыхУ школьнікаў пачаліся канікулы. Цяпер дзеці ўсё больш часу праводзяць на вуліцы. А дарослыя не заўсёды належным чынам сочаць за імі. З пачатку года на дарогах вобласці ўжо мінімум сямёра непаўналетніх атрымалі траўмы. 

 

Каб пазбегнуць бяды, бацькам трэба пастаянна сачыць за дзецьмі і цікавіцца, чым яны займаюцца на свежым паветры. Растлумачце сынам і дочкам, што нельга рэзка выходзіць ці выбягаць на дарогу з-за прыпаркаваных аўтамабіляў, нават калі гуляюць у двары.
Пешаходны пераход—зона павышанай небяспекі. Перш чым ступіць на "зебру", трэба агледзецца і пераканацца, што транспартныя сродкі паспелі спыніцца.


Катацца на роліках і скейтбордах дазваляецца толькі ў двары, скверы або парку на спецыяльных асфальтавых і бетонных пляцоўках, дарожках, алеях. Але абавязкова далей ад аўтамабіляў і навалы пешаходаў.
Памятайце, што дзіцяці да 14 гадоў забаронена выязджаць на веласіпедзе на дарогу агульнага карыстання. Рухацца на ім можна толькі па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнас- ці —па тратуары або пешаходнай дарожцы.
Дзецям да 16 гадоў забаронена садзіцца за руль скутара. Перш чым адчуць сябе кіроўцам мапеда, падлетак абавязаны здаць экзамен у ДАІ і атрымаць пасведчанне адпаведнай катэгорыі.


Адпраўляючыся ў паездку на аўтамабілі, не забывайце пра тое, што дзіця да 12 гадоў неабходна перавозіць з выкарыстаннем спецыяльных утрымліваючых прылад, а дзяцей старэй—прышпіленымі звычайным рамянём бяспекі.


Мікалай ШАМЁНАК,
начальнік аддзялення ДАІ РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 398
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 554
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 574
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 905
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта