Авторизация
 

У прафсаюзнай пярвічцы Сіцькоўскай школы-сада 72 чалавекі

В профсоюзной первичке Ситьковской школы-сада 72 человекаКацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

У прафсаюзнай пярвічцы Сіцькоўскай школы-сада 72 чалавекі. Настаўнікі, выхавальнікі, работнікі кухні, тэхперсанал, вартаўнікі.  Старшыня аб'яднання Алена МАТЫЛЁНАК ведае дзень нараджэння кожнага і штомесяц размяшчае на спецыяльным стэндзе спіс імяніннікаў.

 

Прафсаюзную пярвічку Алена Паўлаўна ўзначальвае з 2014 года. Віншаваць з асабістымі святамі былых і цяперашніх калег—толькі частка абавязкаў.
—Удзельнічаем у спартакіядзе, у мінулым годзе выступілі ва ўсіх відах спаборніцтваў і сталі пятымі з пятнаццаці школ. Ездзім на турзлёт і фестываль "Жураўлі і журавіны". Гэта згуртоўвае калектыў,—расказвае прафсаюзны лідар.—Сочым за выкананнем працоўнага заканадаўства і патрабаванняў па ахове працы. Трымаем сувязь з нашымі ветэранамі. Штогод запрашаем іх у школу на прафесійнае свята і вечар сустрэчы, наведваем дома.
На стэндзе "Прафсаюзны веснік" у настаўніцкай свежыя нумары газеты "Беларускі час", папкі з дакументацыяй, інфармацыя пра калектыўныя поспехі і дасягненні. Даведацца пра справы ў прафсаюзнай пярвічцы можна на сайце школы. Тут звесткі пра супрацоўнікаў і ветэранаў, фота з мерапрыемстваў, граматы і ўдзячнасці. Інфармацыя пададзена эстэтычна і лёгка. У мінулым годзе школа ўдзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе на лепшае інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці арганізацый беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і культуры. Адзначана граматай.
Ёсць яшчэ чым пахваліцца. У настаўніка-дэфектолага Яўгеніі Мазяньковай сертыфікат удзельніка конкурсу "Новыя імёны Беларусі". Яе цукровую фларыстыку высока ацаніла журы. У філолага Алены Шамшур другое месца па шашках у спартакіядзе. Яна шмат год займае прызавыя месцы. Педагог-ветэран Вера Мікалаеўна Яленская другая ў раёне па шахматах. Заахвоціла да гульні мужа Мікалая Міхайлавіча, школьнага вартаўніка. Цяпер ездзяць на спаборніцтва разам.


Трэба заўважыць, сямейных дуэтаў у школе нямала. Настаўнікі Пётр Іванавіч і Лія Іосіфаўна Панкраты, вадзіцель Міхаіл Міхайлавіч і педагог сацыяльны Любоў Уладзіміраўна Белазорчыкі, намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы Юрый Іванавіч і кладаўшчык Зінаіда Якаўлеўна Ціхановічы, вартаўнік Мікалай Рафаілавіч і повар Наталля Уладзіміраўна Будо. Пералік яшчэ няпоўны.
Не хвалюецца прафсаюзны лідар за культурна-масавую работу. Маладыя педагогі Марыя Арцімёнак, Анжэліка Кабяк, Крысціна Капралава, Інара Вецэлес упэўнена трымаюцца на ўроках і на сцэне. І не толькі школьнай. Сёлета выступалі за Мікалаёўскі сельскі клуб у раённым агля-дзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці. Разам з калегамі паедуць на настаўніцкі турзлёт.


—Моладзь у нас актыўная, таленавітая і лёгкая на пад'ём. Умеюць разнастаіць настаўніцкія будні,—заўважае Алена Паўлаўна.—За поспехі ў спорце, на сцэне і іншых конкурсах удзельнікі разам з граматамі атрымліваюць грашовыя прэміі ад прафсаюза.
Творчасці і спорту ў школьнай пярвічцы хапае. З экскурсіямі складаней. Надзённыя матэрыяльныя пытанні ў далёкія далі не адпусцяць. Ёсць цікавыя мясціны побач. Старшыня пярвічкі плануе паехаць з калегамі на экасцежку "Азяраўкі". 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта