Имя Героя Советского Союза Егора Томко из Миор вечное
gazeta 29-05-2017, 15:54 0 ГрамадстваСястра Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі міярчанка Нона САРКІСЯН звярнулася ў рэдакцыю, каб падзякаваць добрым людзям за клопат і догляд за мемарыяльным знакам памяці яе брата.
Нагадаем, знак устаноўлены па вуліцы Ягора Томкі, названай у гонар Героя Савецкага Саюза. Па словах Ноны Саркісян, за парадкам навокал мемарыялу ўважліва сочаць працаўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Таксама жанчына дзякуе калектыву СШ №3, якая носіць імя Героя. Кіруе школай Валянціна Атрошка. Яна шчыра клапоціцца пра ўвекавечанне памяці земляка, з энтузіязмам "хварэе" за агульную справу. Вучні пад яе апекай змайстравалі гірлянду з ялінак і ў Дзень Перамогі ўсклалі яе да знака. Ноне Андрэеўне прыемна бачыць і адчуваць такі душэўны клопат, падтрымку і павагу.
Ягор Томка ратаваў экіпаж падводнай лодкі не дзеля ўшанаванняў, а проста таму, што інакш не дазваляла сумленне. Пад ільдамі Паўночнай Арктыкі ён і не думаў, што калісьці яго прозвішча стане на слыху ў землякоў, дзеці будуць гуляць на вуліцы яго імя, у яго гонар назавецца самая вялікая школа райцэнтра... Не меркаваў Ягор Андрэевіч і пра высокае званне Героя Савецкага Саюза. Толькі з вялікай душой і адказнасцю да справы чалавек можа дасягнуць такіх вышынь. Наша павага да земляка бясконцая, як і да ўсіх людзей, хто праславіў родны край, рызыкаваў жыццём дзеля агульнага дабрабыту.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.