Авторизация
 

У Міёрскі РЦКРНіР завітаў госць са Швецыі

В Миорский РЦКРОиР пожаловал гость из ШвецииКацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

У раённага цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі паболела сяброў з замежжа. Новага сябра ўстановы завуць Ленард Эдлунд. Жыве ў Швецыі на востраве Готланд. 10 мая разам з групай замежных гасцей ён прыехаў у Міёрскі раён наладжваць супрацоўніцтва ў сферы адукацыі. У карэкцыйны цэнтр прывялі асабістая прычына і душэўная патрэба.

 

Суправаджалі замежнага госця начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Жук, даўні сябар карэкцыйнага цэнтра Дзмітрый Шавякоў, які выступаў перакладчыкам, і гаспадыня аграсядзібы з Дзісны Вольга Мароз.
—У Міёрах і Дзісне я ўпершыню пабываў у 2005 годзе. Мы ажыццяўлялі сумесныя адукацыйныя, культурныя і археалагічныя праекты,—расказаў Ленард.—Дзесяць год таму быў і ў гэтым цэнтры. Калі вярнуўся дадому, расказаў пра яго сваёй жонцы. Анэлі—педагог, яна працавала з дзецьмі з асаблівасцямі развіцця.


Аповяд мужа так уразіў Анэлі, што яна вырашыла сама наведаць міёрскі карэкцыйны цэнтр. У 2009 годзе прыехала з валанцёрскай дапамогай у Міёры разам з іншымі шведскімі педагогамі спецыяльнай адукацыі. Вызначыліся з планамі на супрацоўніцтва і новымі праектамі. Ажыццявіць іх перашкодзіла цяжкая хвароба. Анэлі не стала.


В Миорский РЦКРОиР пожаловал гость из ШвецииЛенард не стрымліваў слёз, калі расказваў пра жонку і ўбачыў яе на фотаздымках, што захаваліся ў карэкцыйным цэнтры. Візіт ва ўстанову і дапамога яе выхаванцам—працяг справы, якую распачала Анэлі.


У падарунак Ленард прывёз жалюзі. Авіякампанія пайшла насустрач і дазволіла перавезці буйнагабарытны багаж. Пра гэтую рэч у цэнтры даўно марылі. Сонечныя промні перашкаджаюць дзецям займацца ў спецкласе. Яшчэ адзін прэзент для выхаванцаў—шведскі шакалад.
Ленард заўважыў, што можа дапамагчы арганізаваць паездку педагогаў са Швецыі ў Міёрскі карэкцыйны цэнтр.


—Мы вельмі ўдзячны за ўвагу да нас і будзем рады супрацоўніцтву,—адзначыла дырэктар установы Святлана Бакевіч. —Вашы справы—гэта прыклад таго, як трэба шанаваць памяць пра блізкіх.
Супрацоўнікі цэнтра падрыхтавалі для госця сувеніры і беларускія цукеркі. 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 478
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 285
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 878
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 873
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 876
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 780
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 августа 2017
Александр, Алексей, Антон, Василий, Дмитрий, Иван, Митрофан, Михаил, Никанор, Петр, Афанасий

Именины 19 августа 2017


Госці краін
free counters
Партнеры сайта