Авторизация
 

Захапленні міярчанак, што дораць палёт

Увлечения миорчанок, что дарят полётКацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

У раённай бібліятэцы прадставілі вышываныя карціны міярчанкі Браніславы Уладзіміраўны ЮРШЭВІЧ. Ва ўстанове дзейнічае праект "Адкрый у сабе талент". Ладзяцца мерапрыемствы, на якіх захопленыя творчасцю жыхары горада дзеляцца сваімі набыткамі і сакрэтамі. Галоўная госця чарговай сустрэчы — Браніслава Юршэвіч — на заслужаным адпачынку чытае кнігі і актыўна займаецца вышыўкай.

 

Увлечения миорчанок, что дарят полётВышывае Браніслава Уладзіміраўна з юнацтва. Канвы тады не было. Каб атрымаць штосьці падобнае, з тканіны выцягвалі нітачкі. Майстрыца ўмее выводзіць узоры гладдзю, але аддае перавагу крыжыку. Апошнія сем год вышыванне займае асноўную частку вольнага часу.

 

— Ад гэтай справы цяжка адарвацца. Вось трэба скончыць нітачку, скончыш нітачку — трэба завяршыць квадрацік. І так адно за адным, — расказвае Браніслава Уладзіміраўна. — Пачынала з карцін 20х35 см. Работу такога памеру можна вышыць за месяц-паўтара.


На карціну "Бярозавы гай" майстрыца затраціла шэсць з паловай месяцаў, падбіраючы сто колераў нітак. Гэта яе любімая работа. Родныя падтрымліваюць захапленне і радуюцца поспехам. На прэзентацыю прыйшлі дочкі. У іх іншыя таленты. Людміла вяжа паліто, сукенкі і іншыя рэчы. У Святланы на гэта часу не хапае, яна больш кулінарыць.


За чаяпіццем ішла ажыўленая размова пра рукадзелле і асалоду ад яго. Як заўважыла ўдзельніца сустрэчы Алена Аляксандраўна Кавалёнак, вышыванне — гэта тэрапія і настрой, а завершаная работа дорыць шчасце і адчуванне палёту. У яе 42 карціны. Вышывае без схем, сюжэты распрацоўвае самастойна. Адлюстроўвае на тканіне вадаёмы, лясы, кветкі, жывёл.


Увлечения миорчанок, что дарят полётМаладая маці Міраслава Плотнікава год вышывала абраз Мікалая Цудатворца. Выбар зразумелы—у яе двое маленькіх сыноў, а святы з'яўляецца абаронцам дзяцей. Творчасцю займаецца, калі малыя спяць. Акрамя вышыўкі рэстаўрыруе старую мэблю, расфарбавала ў доме дзверы і столь, упрыгожвае двор.


Вязальнымі пруткамі працуе па начах Іна Рубанік. Вяжа адзенне для дзяцей і ўнукаў. Шмат рэчаў падарыла родным і блізкім. За мудрагелістымі ўзорамі не гоніцца, выбірае прастату і практычнасць.


Увлечения миорчанок, что дарят полётГаварыць пра рукадзелле цікава, а займацца ім — яшчэ больш. Майстар-клас па бісерапляценні правяла Вольга Дзядзюра. Матэрыялы падрыхтавала загадзя. На выраб падстаўкі для яйка спатрэбілася хвілін дваццаць. Пасля пераключылі ўвагу на газетныя трубачкі. Пра асаблівасці пляцення расказала Ніна Іванаўна Ігошына і паказала гэты працэс. Яшчэ ў яе можна павучыцца вышываць атласнымі стужкамі, вязаць кручком сурвэткі з нітак і дыванкі з пакетаў ад малака.


Прэзентацыя-сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны. Творчым людзям ёсць пра што пагаварыць, незалежна ад іх узросту, прафесіі і сацыяльнага статусу. 

На здымках: Браніслава ЮРШЭВІЧ. Міраслава Плотнікава. Вольга ДЗЯДЗЮРА.

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта