Авторизация
 

Навіны з Міёрскага ТЦСАН

Новости из Миорского ТЦСОНСафія ГУЗ з Узмён стала лаўрэатам абласнога конкурсу "Акорды душы". Творчы конкурс штогод праводзіць Беларускае таварыства інвалідаў па зроку. Сафія выступала ў намінацыі "Аўтарская паэзія" і заняла другое месца. 

 

Для ўдзелу патрабавалася прачытаць уласны паэтычны твор і зняць на відэа. Наша канкурсантка выбрала прытчу "Терпение и труд всё перетрут".
Адсутнасць зроку не перашкаджае Сафіі Гуз пісаць вершы і займацца творчасцю. Яна стварае вырабы з бісеру. Асвойвае пляценне з газетных трубачак.

 

Творчасць можа быць смачнай

Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання вучыліся ўпрыгожваць выпечку масцікай.

Два гады ў аддзяленні дзейнічае аматарскае аб'яднанне "Сузор'е майстроў". Яго ўдзельнікі асвойваюць розныя віды творчасці на майстар-класах, якія праводзяць валанцёры і таленавітыя жыхары і госці горада.


Ляпіць з масцікі вучыла супрацоўніца тэрытарыяльнага цэнтра Ксенія Маскаленка. Падрыхтавала масціку і спякла кексы, якія разам упрыгожвалі. З "салодкага пластыліну" атрымаліся ружачкі, пялёсткі, сэрцайкі, фігуркі звяроў. Вынікі работы дэгуставалі за чаяпіццем.


—Майстар-класы праходзяць раз на месяц. Вучыліся вязаць цацкі кручком, ствараць аплікацыі,—расказвае загадчыца аддзялення Таццяна Шульга.—У ролі настаўнікаў выступаюць супрацоўнікі ўстановы, жыхары райцэнтра. Былі госці з Расіі і Украіны. Напрыклад, жанчына з Кіева паказвала, як шыць сумкі і ўпрыгожваць іх атласнымі стужкамі.

 

Гасцёўня суботняга дня

Сем'ям, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды школьнага ўзросту і маладыя інваліды да 31 года, тэрытарыяльны цэнтр прапаноўвае паслугу "Сацыяльная гасцёўня".

У суботу бацькі могуць прывесці дзяцей ва ўстанову і пакінуць іх на 2-4 гадзіны.
Заняткі на трэнажорах, прагулкі на свежым паветры, настольныя гульні і дэкаратыўна-прыкладная творчасць, мульцікі і музыка. Пакуль дзеці будуць бавіць час са спецыялістам установы, іх таты і мамы паспеюць вырашыць тэрміновыя справы.
Запісацца ў "Сацыяльную гасцёўню" можна па нумары 4 36 22.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 624
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 766
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 644
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта