Авторизация
 

Дзякуем вам, нераўнадушным да лёсу роднага Міёрскага краю і раёнкі!

Благодарим вас, неравнодушных к судьбе родного Миорского края и районки!Наталія CТАНКЕВІЧ

 

Як паспяваць за часам? Перад святамі, падаецца, ён бяжыць яшчэ шпарчэй. Аднак нам, газетчыкам, даводзіцца трымаць яго за хвост і нават знаходзіць сілы на апераджэнне. Аўрал, цэйтнот, дэдлайн — іншы раз на хуткасці так дух захоплівае — толькі паспявай паветра ўдыхаць. Прычым зусім няважна: здароўе ёсць ці нешта ные, з раніцы добры настрой ці нехта намагаецца сапсаваць. Чарговы нумар газеты павінен выйсці ў звыклыя для падпісчыка дні— суботу і аўторак, а то і два запар. І рэдкі чытач падзівіцца гэтаму. 

 

Праўда, адзін з неабыякавых крочыў нядаўна насустрач. "Цэлы тыдзень не мог займацца нічым іншым, як толькі чытаннем вашых матэрыялаў", — крытычна заўважыў мне малады аматар раёнкі. І тым выклікаў радасную ўсмешку. Чуць падобныя водгукі не проста прыемна. Яны — вялікая падтрымка ў нашым імкненні шукаць, гарэць ідэямі і быць карыснымі чытачам шырокага ўзроставага дыяпазону. Кожны артыкул, кожнага героя і размову памятаеш і прапускаеш праз сябе. У рэдакцыі ўсе ўдзячны прафесіі журналіста, якая дорыць радасць сустрэч з цікавымі людзьмі, мае дачыненне да асаблі-вых падзей, радасных навін. Работа ў нас цудоўная, ну хто яшчэ такой можа пахваліцца?


У той жа час "Міёрскія навіны" стварае не толькі калектыў штатных супрацоўнікаў. Разнастайваць газетныя палосы важнай і карыснай інфармацыяй дапамагаюць спецыялісты служб і структур раёна па ўсіх накірунках дзейнасці. Найбольш актыўныя аддзелы ўнутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, загса, а таксама ДАІ, райваенкамат, Полацкі атрад пагранічнікаў, прафсаюзная і ветэранская арганізацыі.


Асаблівая падзяка за супрацоўніцтва Міёрскаму раёну газазабеспячэння, адкуль паступае нямала матэрыялаў, якія друкуюцца на платнай аснове. Гэта вялікая падтрымка для нашай газеты, каб заставацца самаакупнай, не хадзіць з працягнутай рукой і не прасіць грошай з раённага бюджэту, якія ой як патрэбны на іншыя мэты. Дарэчы, з начальнікам установы Канстанцінам Матэленкам заўсёды лёгка вырашаюцца пытанні.


Па творчым почырку добра пазнаюцца нашы няштатныя аўтары. Да філасофскіх разважанняў, глыбокіх роздумаў і нават раскаянняў у сваіх дзеяннях і ўчынках пабуджаюць матэрыялы Алы Майсяёнак з Дзісны. Радкі "на тэмы маралі" хочацца перачытваць зноў і зноў. Пад рубрыкай "Прырода і мы" друкуюцца ўнікальныя назіранні аўтаркі, а яе фотаздымкі выклікаюць мора пазітыву і эмоцыі замілавання.


Фадзей Шымуковіч аздабляе газетныя палосы нераўнадушнымі разважаннямі пра былое і цяперашняе, уласнымі ўспамінамі і гістарычнымі нататкамі. Сыплюцца з яго вуснаў і крытычныя стрэлы ў адрас супрацоўнікаў рэдакцыі, між тым не тоім узаемнага зла і крыўд, заўсёды дасягаем кансэнсусу.
Даражым цесным супрацоўніцтвам з краязнаўцам Вітольдам Ермалёнкам, дзякуючы якому маем магчымасць прапагандаваць на старонках раёнкі багатую гістарычную спадчыну нашага краю, яго славутыя традыцыі, новыя знаходкі. Пачэсна друкаваць рэпартажы з рэспубліканскіх і абласных навуковых канферэнцый, дзе Вітольд Антонавіч выступае з дакладамі.


Актыўны ў супрацоўніцтве з газетай раённы этнаграфічны музей. Шчыра ўдзячны за цікавыя прапановы і ініцыятыву апантанаму калекцыянеру, аўтару рубрык "Памяць", "Иконостас" Аляксандру Рынкевічу. Матэрыялы спартыўнай тэматыкі, якія рыхтуе выдатны абазравальнік, трапны каментатар—старшыня ФСК "Міёры" Максім Платонаў, цікавыя цяпер нават дылетантам.


Да вялікай каманды аўтараў далучаюцца не менш значныя і важныя сябры рэдакцыі, без якіх не пражыць і дня. Пры дапамозе работнікаў Наваполацкай друкарні газета з віртуальнага свету паступае ў рэальны. Іх асабліва цэнім за жалезнае цярпенне, бо нярэдка даводзіцца парушаць працоўны графік. Не перастаём любіць і паважаць супрацоўнікаў аддзялення паштовай сувязі. Штомесяц яны стараюцца, каб не парадзелі рады падпісчыкаў "Міёрскіх навін". Паштальёны ў асаблівай пашане. Дождж ідзе ці снег лепіць у твар, яны ўпарта трымаюць курс на свой ўчастак.
Мы любім сваіх падпісчыкаў. Тых, хто жыве далёка за межамі Міёршчыны, асабліва. Кожны месяц у "іншыя адрасы" накіроўваецца 34 экзэмпляры раёнкі.


Як бачна, нас, нераўнадушных да лёсу роднага краю, апантаных, імклівых у справе прыносіць людзям карысць і радасць, так шмат. І ўсе мы ў поўнай меры маем дачыненне да Дня друку. Ад усёй душы жадаем ветэранам "Міёрскіх навін", няштатнікам, супрацоўнікам, паштавікам, пастаянным падпісчыкам і чытачам газеты светлых, добрых дзён, шчасця ў сем'і і абавязкова моцнага здароўя! Шануем, любім і даражым дружбай з вамі! 

 

На здымку: галоўны рэдактар газеты "Міёрскія навіны" Наталія CТАНКЕВІЧ.

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта