Авторизация
 

Аператар Цвяткова цікавіцца: "Раёнку выпісалі?"

Оператор Цветкова интересуется: "Районку выписали?"На пошту прыходзяць заплаціць камунальныя, забраць пасылку, адправіць пісьмо, папоўніць рахунак на мабільным, аформіць грашовы перавод. Якой бы ні была мэта візіту, аператар Цвяткова цікавіцца, ці выпісалі раёнку. Гэта ўваходзіць у службовыя абавязкі.

 

План на падпіску ёсць не толькі ў паштальёнаў. Аператарам сувязі на месяц даводзіцца па 58 экзэмпляраў "Міёрскіх навін". Падпісваюць на абласныя, рэспубліканскія газеты і часопісы.
—Сама люблю газеты чытаць. Тэлевізар не гляджу. На раёнку тры дзясяткі год падпісваюся,—гаворыць Вольга Васільеўна. —Мне падабаюцца "Міёрскія навіны". Шмат цікавай інфармацыі. Чытаю кожны нумар, хоць да гэтага часу добра не ведаю беларускую мову і асобных слоў не разумею.
Для Вольгі Цвятковай родная мова руская. Вучыла казахскую, бо пэўны час сям'я жыла ў горадзе Цімертаў у Казахстане. Адтуль у сярэдзіне 70-х прыехалі на радзіму маці ў Міёры.


У 1981 годзе Вольга скончыла школу і стала працаваць тэлефаністам-тэлеграфістам у раённым вузле сувязі. На той час прадпрыемства аб'ядноўвала паштовую і электрасувязь. Пасля яны сталі асобнымі арганізацыямі.
—Працавалі па зменах. Удзень прымала тэлеграмы, а вечарам і ўначы—заказы на тэлефонныя размовы,—прыгадвае субяседніца.—Тэлефанавалі ў ЗША, частымі былі званкі на Украіну, у Латвію і Расію, Арменію, Грузію і Казахстан. Наш калега Яша Цыпін з роднымі ў Ізраілі звязваўся, пасля туды пераехаў.


У вузле электрасувязі Вольга Цвяткова адпрацавала да 2014 года. Калі зачынілі тэлеграф, пайшла аператарам на пошту.
—Месяц вучылася. Вечарамі чытала правілы. Не скажу, што камп'ютарныя праграмы вельмі складаныя. Памылкі здараюцца і выпраўляюцца,—расказвае аператар.—Галоўнае, быць уважлівай з лічбамі. І людзям увага патрэбна. У чарзе нервуюцца, хтосьці нахаміць можа. На гэта трэба ветліва ўсміхнуцца і вырашыць пытанне, з якім чалавек прыйшоў.


Восем гадзін работы з кліентамі і камп'ютарам—нагрузка на вочы, розум і настрой. Адпачываць добра за фізічнай працай і ў зносінах з блізкімі. Вольга Васільеўна жыве ў прыватным сектары, трымае курэй і садзіць агарод. Разам з ёй маці Тамара Аляксееўна. Праз дом—дачка Ганна з сям'ёй. З водпуску па доглядзе за дзіцяці яна вернецца на працу у міёрскае аддзяленне сувязі. Старэйшая ўнучка Варвара часта сустракае бабулю з работы. Сын Максім дома бывае радзей. Жыве з жонкай і сыночкам у Слабадзе, працуе ў электрасетках у Верхнядзвінску.


Родныя віншуюць з прафесійнымі святамі. У Вольгі Цвятковай іх цяпер два: Дзень работнікаў электрасувязі і Сусветны дзень пошты. А яшчэ—Дзень друку. Да выпуску друкаваных СМІ прамога дачынення работнікі пошты не маюць, але менавіта дзякуючы ім свежая перыёдыка трапляе да чытача.


Калектыў рэдакцыі дзякуе памочнікам-паштавікам і віншуе іх з блізкім агульным святам —Днём друку!

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта