Авторизация
 

"Міёрскія навіны" ў калекцыянера з Балгарыі

"Міёрскія навіны" у коллекционера из БолгарииКацярына РЫНКЕВІЧ

Фота з асабістага архіва Йардана Кірылава

З нашым карэспандэнтам  Йардан звязаўся "Вконтакте".  Расказаў пра сваё захапленне і папрасіў выслаць поштай экзэмпляр міёрскай раёнкі. У пацвярджэнне скінуў ссылку на сайт выдання "Вестник Могилёва", дзе нядаўна пра яго напісалі. Мы змясцілі ў вялікі канверт пяць нумароў "Міёрскіх навін" і адправіліся на пошту. Пасланне дайшло за тыдзень.

 

"Міёрскія навіны" у коллекционера из БолгарииЙардану Кірылаву 58 год. Жыве ў невялікім горадзе Іхціман. Працуе поварам у рэстаране і няштатным карэспандэнтам у мясцовай газеце. Піша ў іншыя балгарскія выданні.
Газеты збірае з 1977 года. Пачыналася калекцыя з балгарскіх СМІ. Каштоўны экзэмпляр—газета "Дунав" 1865 года.
Самае старое з расійскіх выданняў—"Амурскае рэха" 1911 года. Сабраў раённыя газеты з Амурскай, Магаданскай, Саратаўскай, Варонежскай, Самарскай, Арэнбургскай, Маскоўскай абласцей, Алтайскага і Забайкальскага краю. Усяго 3500 экзэмпляраў.
У Йардана рускія карані. Яго дзед эмігрыраваў з Бранскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну прапаў па дарозе ў Германію. Сям'я засталася жыць у Балгарыі.


"Міёрскія навіны" у коллекционера из БолгарииБеларускіх газет у калекцыі 67. З Магілёва, Барысава, Жлобіна, Лельчыц, Светлагорска, Пружан, Астраўца, Докшыц, Шаркаўшчыны. Цяпер і з Міёр.
—Я пішу ў рэдакцыі і прашу выслаць па экзэмпляру газеты,— расказвае Йардан.— Захоўваю калекцыю ў драўляных шафах з алюмініевай фальгой. Так газеты не страцяць фарбы і не выцвітуць ад сонца.
Чатыры разы Йардан Кірылаў прадстаўляў свае экспанаты на выставах у балгарскіх гарадах. Рыхтуецца паказаць калекцыю ў Сафіі.
Жонка і дачка падтрымліваюць захапленне. Гэта радуе Йардана. Калекцыя папаўняецца. 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта