Авторизация
 

Мікалай Багданаў у Новым Пагосце

Николай Богданов в Новом ПогостеАлена БАСІКІРСКАЯ 

Фота аўтара

Тата ў Мікалая БАГДАНАВА таксама займаўся пчоламі. Хлопчык паглядаў на бацькавы старанні, вырашыў праявіць сябе сам. Знайшоў кансервную банку і стаў разводзіць у ёй шмялёў. Ніхто ж не казаў, што яны не меданосяць.

 

Магілёўшчыны Мікалай Багданаў прыехаў у Новы Пагост, адкупіў тут дом і ў спадчыну ад былога гаспадара атрымаў тры пчаліныя домікі. Разводзіць паласацікаў часу не хапала, бо займаў адказную пасаду старшыні сельсавета. З 2000 года Мікалай Пракопавіч выйшаў на пенсію і ўшчыльную заняўся пчоламі.


У гэтай справе гаспадар называе сябе аматарам. Ён можа цэлы дзень стаяць у садзе і назіраць за палётам. З трох вулляў, якія здаўна стаялі на ўчастку, з'явіліся 34 калоды. У кожнай жыве вялікая сям'я з 5000 асобін. У доміку па 16-20 рамак, напоўніць іх мёдам -- задача пчол.
За зіму ў вуллях збіраецца апад — гэта мёртвыя крылатыя. Цяпер якраз самы час прыбіраць іх. Як, наогул, пчолы зімуюць? Яны злятаюцца ў вялікі клубок і гудзяць. Крайнія паволі перасяляюцца ў цэнтр, а, сагрэўшыся, зноў займаюць бакавыя пазіцыі. Такая тэхналогія дапамагае выжыць у вялікія маразы. І ўсё ж да вясны некаторыя пчолы слабеюць. Неэфектыўныя тут падкормкі, яны спрыяюць толькі развіццю сям'і.


Увесну, калі расцвітаюць кветкі, у крылатых пачынаецца першы аблёт. Старанна збіраюць нектар і даюць вясновы, а пасля--восеньскі мёд. Якога больш—дакладна не скажаш, бо год на год не прыходзіцца. Так, мінулы, напрыклад, выдаўся няўдалым. І тым не менш гаспадары сабралі па 100 літраў вясной і восенню. Адна сям'я ў сярэднім дае 12-15 кілаграм, ці 8-10 літраў.


Сяльчане ў Новым Пагосце без мёду не бываюць. Заўсёды ведаюць, да каго звярнуцца. Мікалай Багданаў з руплівай жонкай Галінай не адмаўляюць нікому. "Нядаўна бацька папрасіў мёду для хворага дзіцяці. Самім не засталося, але аддалі апошняе",--расказвае гаспадар. Заўсёды з салодкім ласункам дзеці і ўнукі Багданавых. Дачка жыве ў Мінску і працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы. Мікалай Пракопавіч з жонкай Галінай Сцяпанаўнай часта скіроўваюцца ў сталіцу на сваім новенькім аўто. Старэйшы сын утварыў сям'ю ў Новым Пагосце, закупляе ў насельніцтва малако. Малодшы скончыў інжынерна-лётнае вучылішча і атабарыўся ў Расіі.


Хто ведае, магчыма, гаспадар любіць назіраць за палётам пчол, бо сам марыў лётаць. У маладосці апрабаваў самалёт ЯК-18, верталёт МІ-1, з лёгкасцю паступіў ў Армавірскае ваеннае лётнае вучылішча ў Краснадарскім краі, але абставіны ў сям'і паклікалі дадому. Так і не стаў Мікалай Багданаў лётчыкам, затое ў яго больш за 150 тысяч пчол, якія кружляюць бязмежна. Калі пчаляр збірае мёд, апранае халат і маску, бярэ дымакур. Але без пальчатак. Не баіцца ён сваіх крылатых сябровак. "Бывае, і джаляць,—расказвае,—ды ўкусы праходзяць лёгка і без алергіі". Затое жонка да пчальніка не ідзе і блізка, бо баіцца. З мёдам упраўляецца ўдалечыні.


Яшчэ Багданавы апрацоўваюць гектар зямлі, гадуюць парасят, у парніках вырошчваюць памідоры і перцы. Мікалай Пракопавіч сам на камп'ютары набірае вершы і апавяданні. Натхніла на творчасць прыдарожная верба і яе коцікі. "Цяпер жыць не нацешыцца",—кажа гаспадар, які нарадзіўся ў 1944 годзе і перанёс увесь цяжар пасляваеннага часу. Памятае лыжку, якую тата захапіў з фронту, нібыта трафей. Мікалай быў адзіным кармільцам у сям'і, бо бацька памёр рана. З-за ваеннага ліхалецця многім дзіцячым марам хлапчука не суджана было збыцца. Затое цяпер ён самы шчаслівы, спазнаў разнастайнае жыццё. "У жыцці чаго толькі не бывае"—так нават называецца зборнік Мікалая Багданава. І прыгоды, і перашкоды. А вось на здароўе гаспадары не скардзяцца, бо ва ўсім дапамагае мёд. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта