Авторизация
 

На парозе алавянага вяселля Мікелі з Верхнядзвінска

На пороге оловянной свадьбы Микели из ВерхнедвинскаУ кастрычніку 2007 года адной сям'ёй сталі хлопец са Слабады Віталь Мікель і міярчанка Таццяна Жабёнак. Шлюб рэгістраваўся ў міёрскім загсе пад нумарам 100. Па тэлефоне звязаліся з Таццянай. Чатыры з паловай гады таму Мікелі пераехалі ва ўласную кватэру ў Верхнядзвінску.

 

У трубцы разам з прыемным голасам субяседніцы час ад часу чуюцца "іншамоўныя" словы. Гэта Мікітка, якому хутка два гады, не задаволены тым, што мама з кімсьці размаўляе.
Дзяцей у сям'і двое. Дачка Саша вучыцца ў трэцім класе. Атрымлівае добрыя адзнакі, займаецца танцамі, любіць маляваць і пераглядаць фота і відаэ з вяселля таты і мамы.


Дзень нараджэння сям'і Мікеляў—20 кастрычніка 2007 года. Таццяна прыгадвае, як усё пачыналася:
—Пасля вучобы ў полацкім гандлёвым каледжы мяне накіравалі працаваць у магазін у Слабаду. Там пазнаёміліся з Віталем. Хутка яго ў армію забралі. Чакала. У 2007 годзе выходзіла замуж мая сястра. Мы з Віталем былі сведкамі на вяселлі. Вырашылі і са сваім не зацягваць. У жніўні падалі заяву, чарга выпала на кастрычнік.


Першы год сям'я жыла ў Слабадзе, пасля пераехалі ў Верхнядзвінскі раён. Будавалі ўласнае жыллё. Таццяна завочна атрымлівала вышэйшую эканамічную адукацыю. У другі водпуск па доглядзе за дзіцяці пайшла з верхнядзвінскага аддзялення Белаграпрамбанка. Віталь працуе ў турыстычным комплексе "Чырвоны бор".
Адно з любімых месцаў сямейнага адпачынку—міні-заасад "Лясная казка" ў райцэнтры. Разам ходзяць туды на прагулку ў добрае надвор'е. Па традыцыі, на Вялікдзень прыязджаюць у Слабаду.


Сёлета ў Мікеляў 10 год сумеснага жыцця— алавянае або ружовае вяселле. Гібкі метал волава азначае ўменне знаходзіць кампрамісы. Ружовы колер нагадвае, што ў адносінах па-ранейшаму ёсць месца для рамантыкі.
Галоўная мара Віталя і Таццяны—здароўе і шчасце іх дзяцей. Ім яны дораць радасць дзяцінства, бацькоўскую любоў і клопат. Гэта фундамент для паспяховага і годнага чалавека. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта