Авторизация
 

На Дошцы гонару Міёрскага раёна

Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне "Аб занясенні на Дошку гонару Міёрскага раёна". Высокіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2016 год дасягнулі:
-сярод арганізацый сельскай гаспадаркі і абслугоўваючых яе галін: ААТ "Туркова"; СУП "Цітова" (дырэктар В. Ф. Вершалоўскі);
-сярод арганізацый прамысловасці, жыллёва-камунальнай, лясной і дарожнай гаспадаркі, будаўніцтва, транспарта, сувязі і сферы паслуг, а таксама тых, якія займаюцца вытворчасцю і размеркаваннем электраэнергіі, газа, паліва і вады: КУПМС "Язненскае ПМС" (дырэктар П. Б. Радзюк); ДЛГУ "Дзісенскі лясгас" (дырэктар І. І. Бачарэнка); Міёрскі філіял абласнога ўнітарнага прадпрыемства "Віцебск-аблпаліва" (дырэктар С. М. Крук);
-сярод устаноў сацыяльнай сферы (адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, культуры, медыцыны): ДУА "Міёрская сярэдняя школа №2" (дырэктар У. В. Ханецкі), "Міёрскі яслі-сад №2" (загадчык Т. М. Міронава); Міёрская цэнтральная бібліятэка ДУК "Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" (дырэктар А. А. Скавародка); Павяцкі фельчарска-акушэрскі пункт УАЗ "Міёрская ЦРБ" (загадчык М. І. Крупко).
-сярод прадстаўнікоў мясцовага кіравання і самакіравання: Новапагосцкі сельскі Савет дэпутатаў (старшыня Р. А. Гернат).


Пералічаныя калектывы заносяцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваюцца дыпломамі райвыканкама.
На раённую Дошку гонару заносяцца партрэты перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы:
ЛАНДЗАРА Віталя Янісавіча — трактарыста-машыніста ААТ "Любінова";
ЗЕЛЯНЬКЕВІЧА Васіля Аляксеевіча — трактарыста-машыніста ААТ "Мікалаёўскі";
ЧАРНОВАЙ Алены Мікалаеўны — аператара машыннага даення ААТ "Дрыгучы";
ШАТУРЫНА Уладзіміра Святаслававіча — электрагазазваршчыка філіяла "Міёрскі мясакамбінат" ААТ "Полацкі камбінат хлебапрадуктаў";
КАЛЕСНІК Святланы Мікалаеўны — пекара філіяла "Міёрскі хлебазавод" ААТ "Віцебскхлебпрам";
МІЗЕРА Уладзіміра Уладзіміравіча — вадзіцеля ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Міёрскага раёна;
ЛАТЫШКЕВІЧА Аляксандра Вітальевіча — электрамеханіка лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прыстасаванняў Міёрскага раённага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам";
КАШКУРА Уладзіміра Казіміравіча — кіраўніка сялянскай (фермерскай) гаспадаркі "Дэмскі сад";
ФРАЛОВАЙ Жанны Мечыславаўны — настаўніка ДУА "Дзісенская сярэдняя школа";
ЧАРНЯЎСКАГА Баляслава Часлававіча — дырэктара ДУА "Міёрская дзіцячая школа мастацтваў";
ГАЙБОВІЧ Валянціны Адамаўны — урача-дэрматавенеролага УАЗ "Міёрская ЦРБ";
КАЗЛОЎСКАЙ Марыны Людвігаўны—сацыяльнага работніка аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва Міёрскага раёна";
СМІРНОВА Руслана Уладзіміравіча — начальніка ізалятара часовага ўтрымання асоб, затрыманых ці заключаных пад ахову міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
СІПОВІЧА Юрыя Алегавіча — вучня 11 "А" класа ДУА "Міёрская сярэдняя школа №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Томка".

 

На Доске почета Миорского районаЖанна Мечыславаўна ФРАЛОВА

Настаўнік працоўнага навучання ДУА "Дзісенская сярэдняя школа". Адзіны запіс у працоўнай кніжцы, які датуецца 1985 годам. З тае пары навучае дзяцей працавітасці, дапамагае раскрыцца і развіць свае здольнасці. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. У рабоце выкарыстоўвае элементы сучасных педагагічных тэхналогій. На працягу шматлікіх гадоў яе вучні прымаюць актыўны ўдзел у алімпіядным руху як на школьным, так і на абласным узроўнях. З захапленнем праводзіць пазакласную работу, кіруе гурткамі "Вясёлка" і "Фантазія". Пад кіраўніцтвам таленавітага педагога вучні займаюць прызавыя месцы ў творчых конкурсах. Жыццёвая стойкасць, аптымізм, працавітасць і дабрыня Жанны Фраловай служаць апорай для калег школы і раёна. 

 

На Доске почета Миорского районаВасіль Аляксеевіч ЗЕЛЯНЬКЕВІЧ

Трактарыст-машыніст ААТ "Мікалаёўскі". У гаспадарцы заняты з 2005 года. Ветлівы і сціплы, старанны і настойлівы ў дасягненні высокіх паказчыкаў па нарыхтоўцы травяністых кармоў. Летась на кормаўборачным комплексе КВК-800 у пераразліку на зялёную масу нарыхтаваў 22492 тоны і заняў другое месца ў раённым спаборніцтве сярод камбайнераў сельгасарганізацый. У вясенне-летні перыяд падкормлівае азімыя зерневыя, шматгадовыя травы, сенакосы і месцы выпасу жывёл, праводзіць хімапрацоўку палеткаў на УЭСМ-Раса. З тэхнікай абыходзіцца беражліва, умела даводзіць яе да ладу. Да калег дружалюбны, з пазітыўнай устаноўкай на жыццё, чым стварае спрыяльны асяродак для працы ў калектыве. 

 

На Доске почета Миорского районаВалянціна Адамаўна ГАЙБОВІЧ

Урач-дэрматавенеролаг УАЗ "Міёрская ЦРБ". Лечыць жыхароў раёна з 1993 года. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. У працэсе працоўнай дзейнасці  зарэкамендавала сябе спецыялістам, які валодае высокай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкай. Засвоіла камп'ютарную тэлемедыцыну, пашырыла абследаванне пацыентаў метадам палімеразнай цапной рэакцыі. Пастаянна павышае прафесійны ўзровень, вывучае спецыяльную літаратуру, ахвотна дзеліцца ведамі з маладымі спецыялістамі. Ёй уласцівы прафе-сійны абавязак, тактоўнасць, добразычлівасць да людзей. Карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у калег і пацыентаў. 

 

На Доске почета Миорского районаУладзімір Святаслававіч ШАТУРЫН

Электрагазазваршчык 5 разраду філіяла "Міёрскі мясакамбінат" ААТ "Полацкі камбінат хлебапрадуктаў". Працоўны стаж па спецыяльнасці вымяраецца 12 гадамі. На камбінаце задзейнічаны з 2014-га. Карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай у калектыве. Адказны і дысцыплінаваны. Заданні майстра рамонтна-механічнага ўчастка выконвае якасна і ў тэрмін. Своечасова выпраўляе непаладкі, што дазваляе значна скараціць час прастою абсталявання. Для такой важнай вытворчасці прафесійны электрагазазваршчык—каштоўны спецыяліст.

 

На Доске почета Миорского района Марына Людвігаўна КАЗЛОЎСКАЯ

Сацыяльны работнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі ад-дзялення сацыяльнай дапамогі на даму. У гэтай сферы занята з 2000 года. Абслугоўвае 9 пажылых грамадзян у чатырох населеных пунктах Павяцкага сельсавета. Камунікабельнасць, уменне выклікаць давер і падтрымліваць, гатоўнасць выслухаць і дапамагчы—якасці, дзякуючы якім для многіх стала родным чалавекам. Састарэлыя бачаць у яе асобе саюзніка і адмыслоўца. Вывучаючы іх праблемы "знутры", сацыяльны работнік уносіць прапановы ў адміністрацыю тэрытарыяльнага цэнтра для ўдасканалення сістэмы абслугоўвання, садзейнічае ўкараненню інавацыйных форм жыццеўладкавання сваіх падапечных.

 

На Доске почета Миорского районаУладзімір Уладзіміравіч МІЗЕР

Вадзіцель аўтамабіля 4 разраду УП ЖКГ Міёрскага раёна. На прадпрыемстве  за-дзейнічаны з 2002 года. З тае пары сумленна працуе на яго дабрабыт і актыўна ўдзель-нічае ў грамадскім жыцці калектыву. Спачатку ў якасці слесара, затым у ролі вадзіцеля. На рабочым месцы вылучаецца высокай прыстойнасцю, заўсёды пунктуальны. Уважлівы да тэхнікі бяспекі, з адказнасцю выконвае правілы працоўнага распарадку. З даручанымі абавязкамі спраўляецца якасна і ў тэрмін. З'яўляецца членам добраахвотнай народнай дружыны.

 

На Доске почета Миорского районаАляксандр Вітальевіч ЛАТЫШКЕВІЧ

Электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прыстасаванняў Лінейна-тэхнічнага ўчастка Міёрскага РВЭС. Актыўна ўдзельнічае ў выкананні праграмы мадэрнізацыі і раз-віцці сетак сувязі ў раёне. Укараняе навейшыя сучасныя тэхналогіі і паслугі на базе інтэграванай мульціплексарнай сеткі і сеткі пасіўнага аптычнага валакна. Граматны і акуратны, здольны спраўляцца з вялікім аб'ёмам работ. У калектыве ўмее ўзяць адказнасць на сябе, адстойваць свой пункт гледжання, падтрымаць і нацэліць усіх на дасягненне пастаўленых задач. Валодае шырокім кругаглядам, прымае актыўны ўдзел у інтэлектуальных гульнях, адстойвае гонар раёна на абласным узроўні.

 

На Доске почета Миорского районаВіталь Янісавіч ЛАНДЗАР

Трактарыст-машыніст ААТ "Лю-бінова". Па гэтай спецыяльнасці працуе з 2014 года. Добрасумленна ставіцца да даручаных абавязкаў, ведае і любіць тэхніку, беражліва і ўмела эксплуатуе яе, своечасова рамантуе. За ім замацаваны два трактары, якія заўсёды на хаду і ў любую пару года гатовы забяспечваць высокія паказчыкі ў рабоце. У вясенне-асенні сезон на Беларусу 3022 механізатар апрацаваў 337 гектараў глебы пад зерневыя, кукурузу, рапс і шматгадовыя травы. Летам удзень нарыхтоўваў сянаж, сілас, а ноччу ўтрамбоўваў траншэі з кормам. На МТЗ-82 сушыў сена і салому. Падчас уборачнай кампаніі ад камбайнаў дастаўляе зерне, леташні рэкорд—500 тон. За прафесійныя ўменні і старанне карыстаецца заслужанай павагай у калектыве. 

 

На Доске почета Миорского районаАлена Мікалаеўна ЧАРНОВА

Аператар машыннага даення ААТ "Дрыгучы". З 2012 года працоўнай дзейнасці зарэкамендавала сябе стараннай, адказнай і добрасумленнай, уважлівай да просьб акружаючых. Кантактная з людзьмі і нераўнадушная да сваіх падапечных на ферме. Даглядае статак у 50 кароў. За мінулы год ад іх надаіла 241 тону малака, што на 38 тон больш, чым у 2015-м. Надой на адну рагулю склаў 6514 кілаграмаў (+1027 кг на карову). Таварнасць—92 працэнты. Забяспечвае стопрацэнтную захаванасць маладняку. Высокую планку не зніжае, імкнецца да большага. Праяўляе цікавасць да новых тэхналогій у жывёлагадоўлі.

 

На Доске почета Миорского районаУладзімір Казіміравіч КАШКУР

Кіраўнік сялянскай (фермерскай) гаспадаркі "Дэмскі сад". Спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі раслінаводства. Пад насенныя і костачкавыя культуры адведзена 27 гектараў, ягаднікі займаюць 29 га. Летась вырашчаная прадукцыя рэалізоўвалася на ўнутраным рынку, упершыню пастаўлялася на экспарт. Прада-дзена 8,6 тон садавіны, 4,6 тон агародніны, а таксама 26 тысяч жывых раслін, пасынкаў і атожылкаў. Тэмп росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг летась у адносінах да 2015-га склаў 141,3%. Фермерская гаспадарка развіваецца. Яе кіраўнік стварыў рабочыя месцы для 11 чалавек.

 

На Доске почета Миорского районаБаляслаў Часлававіч ЧАРНЯЎСКІ

Дырэктар ДУА "Міёрская дзіцячая школа мастацтваў". На паса-дзе з 2006 года. Граматны, ініцыятыўны кіраўнік, таленавіты педагог. Умее аналізаваць праблемныя сітуацыі, граматна каардынуе і накіроўвае работу калектыву. Прынцыповы і патрабавальны да сябе і калег. Надае ўвагу захаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы школы, аднаўленню музычных інструментаў, развіццю народнай творчасці раёна. Пастаянна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх, абласных і раённых выставах як аўтар работ. Выкарыстоўваючы прагрэсіўныя педагагічныя метады навучання і выхавання, сваё майстэрства перадае вучням. Штогод яны займаюць прызавыя месцы ў конкурсах розных узроўняў.

 

На Доске почета Миорского районаРуслан Уладзіміравіч СМІРНОЎ

Маёр міліцыі—начальнік ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых ці заключаных пад ахову РАУС. У органах унутраных спраў служыць з 1996 года. Вялікі вопыт работы дапамагае выконваць абавязкі якасна. Валодае добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, умее расставіць людзей, арганізаваць і скаардынаваць дзейнасць падначаленых служб аддзела на выкананне пастаўленых задач. Фізічна загартаваны, у складаных сітуацыях дзейнічае смела і рашуча. Прыярытэтным накірункам лічыць умацаванне дысцыпліны і законнасці сярод супрацоўнікаў. У паўсядзённым жыцці сціплы, ураўнаважаны, з шырокім кругаглядам. Пастаянна павышае ўзровень прафесійных і культурных ведаў.

 

На Доске почета Миорского районаСвятлана Мікалаеўна КАЛЕСНІК

Пекар філіяла "Міёрскі хлебазавод" ААТ "Віцебскхлебпрам". Працуе на прадпрыемстве  з 2004 года. Спачатку ўкладчыкам хлебабулачных вырабаў. З 2013-га актыўна праяўляе сябе ў пякарскай справе. Удзельнічае ў распрацоўцы і асваенні новых відаў хлебабулачнай прадукцыі. Дасканала валодае майстэрствам па ад-дзелцы святочных караваяў. Яе вырабы неаднаразова прадстаўляліся на рэспубліканскім фестывалі "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю", на абласных дажынках. За добрасумленныя адносіны да справы, настойлівасць у давядзенні пачатага да лагічнага завяршэння, патрабавальнасць да сябе і ўважлівыя адносіны да акружаючых карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у калектыве. 

 

На Доске почета Миорского районаЮрый Алегавіч СІПОВІЧ

Адзінаццацікласнік ДУА "Міёрская сярэдняя школа №3" імя Я. Томка. Выдатнік вучобы. Займаецца ў класе з паглыбленым вывучэннем англійскай і рускай моў. Удзельнік раённых алімпіяд па хіміі, біялогіі, рускай мове і матэматыцы. Валодае лідарскімі якасцямі, умее ўзяць адказнасць на сябе, захапіць цікавай справай, прыйсці на дапамогу. Гэта дазваляе яму выдатна кіраваць школьнай пярвічнай арганізацыяй ГА "БРСМ". Начытаны, мае шырокі кругагляд, з'яўляецца членам клуба ЮНЕСКА "Адраджэнне", прымае актыўны ўдзел у занятках акадэмій і ўніверсітэтаў БелАЮ, ва ўсіх значных акцыях арганізацыі. Тонкае пачуццё гумару дазваляе яму паспяхова выступаць у скла-дзе школьнай каманды КВЗ.

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта