Авторизация
 

"Вялікі лямант душы" пра праблему бадзяжных сабак на Міёршчыне

"Крик души" о проблеме бродячих собак на МиорщинеПублікацыя-разважанне "О злободневном, да и только" ў нумары раённай газеты за 18 красавіка кранула чытачоў. Мяркуючы па водгуках, тэма бадзяжных сабак хвалюе не толькі міярчан. У рэдакцыю пачалі тэлефанаваць і пісаць вяскоўцы. Кожны — са сваім поглядам на сітуацыю. Асабліва спадабалася меркаванне жыхара Язна. Вось што напісана ў лісце. 

 

"Паважаная рэдакцыя. Атрымалі газету "Міёрскія навіны" з артыкулам пад рубрыкай "Крык душы". Слушная інфармацыя. Хаця можна было б напісаць "Вялікі лямант душы". Ужо які раз наша газета і нават рэспубліканскія друкуюць артыкулы пра сабак і безадказных гаспадароў. А справы ніколькі не змяніліся. Сабакі як бегалі безнаглядна, так і бегаюць. Збіраюцца ў зграі, шныраць па дварах, шукаючы спажывы, наведваюць фермы, магазіны, пужаюць пешаходаў і веласіпедыстаў.


У вёсках усе ведаюць, чые гэта сабакі. Але гаспадары не збіраюцца прывязваць сваіх гадаванцаў, бо ніхто яшчэ не атрымаў штраф, ніхто не прымусіў прыбраць экскрыменты сабак. Дарогі забруджаны. Дык хто навядзе парадак?


Паважаныя журналісты. Вы пішаце ў артыкуле, што ў міліцыі няма пратаколаў на ўладальнікаў сабак. Скажыце, хто з вяскоўцаў данясе на сваіх, каб тады быць ворагам на ўсё жыццё? Гэта справа службовых асоб, якія ездзяць на аўто, і ніякія сабакі ім не страшныя".

 

Чытач вельмі дакладна прыкмеціў, што жаданне захаваць добрасуседскія адносіны прымушае людзей маўчаць, не агучваць праблему ўслых. Па сабе ведаю, што многае можна сцярпець: візіт суседскіх курэй на агарод, катоў, што перакопваюць твае градкі…


Але ёсць рэчы, на якія заплюшчваць вочы не толькі нельга, але і небяспечна. Я пра безнаглядных сабак. Не дай Бог іх ахвярамі стануць дзеці. Вось тады абурэнне вырвецца вонкі. І добрасуседскія адносіны ператворацца ў лютую ўзаемную нянавісць.


Каб такога не здарылася, не трэба адразу бегчы ў міліцыю з заявай. Пагаварыце з суседам, чый гадаванец без прывязі бегае па вуліцы. Скажыце, што хвалюецеся за здароўе сына ці дачкі. Хай ведае, што адказвае за паводзіны свайго сабакі галавой. Думаю, што ў такім выпадку разумны чалавек адразу возьмецца за розум.


Уладальнікаў сабак заклікаю падумаць аб акружаючых добрааховотна, без прымусу. Прынамсі, пачытайце артыкул 15.47 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях. Паглядзіце, чаго чакаць, калі няправільна ўтрымліваць сабак.


На пытанне, хто навядзе парадак, адкажу коратка. Давайце вырашаць праблему самастойна, без старонняй дапамогі. Памятайце, усё залежыць ад кожнага з нас.


Ігар МАТЭЛЕНАК.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта