Авторизация
 

Мікалай КОТ адзінаццаць год працуе з судзімымі асобамі ў Міёрах

Николай КОТ одиннадцать лет работает с судимыми лицами в МиорахКацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Мікалай КОТ мае педагагічную адукацыю і адзінаццаць год працуе з судзімымі асобамі. Службовае крэда начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС — індывідуальны падыход да кожнага, хто знаходзіцца на ўліку.

 

Будні і поспехі
У інспекцыі тры супрацоўнікі. На ўліку 241 жыхар раёна. Адны пакараны грамадскімі ці папраўчымі работамі, абмежаваннем волі, якое называюць "хатняй хіміяй". Большасць пабывала ў калоніях.
— Пры пастаноўцы на ўлік тлумачым асуджаным умовы і абавязкі, — расказвае начальнік інспекцыі. — Напрыклад, чалавека за крадзеж пакаралі годам абмежавання волі без накіравання ў калонію. Ён павінен з'яўляцца на рэгістрацыю ў інспекцыю, не ўжываць алкаголь, знаходзіцца дома з сямі вечара да шасці раніцы. Наша задача — сачыць, як выконваюцца патрабаванні. Асобам, якія вярнуліся з месц пазбаўлення волі, нагадваем, колькі гасіцца судзімасць. Раз на месяц іх трэба наведваць. Нават калі ўсё ў парадку дома і на працы.


Работу крымінальна-выканаўчай інспекцыі ацэньваюць па ўзроўні рэцыдыўнай злачыннасці. Сёлета ў першым квартале ў раёне ўчынена 47 злачынстваў, з іх рэцыдыўных 6. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у вобласці.
— Большасць нашых падапечных асуджаны за крадзяжы. На такое злачынства ідуць, калі няма працы і сродкаў на існаванне. Дапамагаем працаўладкавацца, — гаворыць Мікалай Кот. — Адсутнасць рэцыдываў у раней судзімых — работа не толькі міліцыі. Адыгрывае ролю акружэнне—сям'я, працоўны калектыў.


Прафесійнае майстэрства супрацоўнікі крымінальна-выканаўчых інспекцый пацвярджаюць на абласных і рэспубліканскіх конкурсах. Спаборнічаюць у тэарэтычных ведах, фізічнай падрыхтоўцы, стральбе, самаабароне. Два гады Міёры прадстаўляе Мікалай Кот. У 2016-м перамог у вобласці і заняў чацвёртае месца ў рэспубліцы.
Поспехі на службе прынеслі маёру чарговае званне—"Чалавек года Міёршчыны-2016".
—Прыемна і нечакана. Нават крыху няёмка. У юнацтве лічыў, што для якога-небудзь звання трэба геройскі ўчынак, —усміхаецца Мікалай Канстанцінавіч. —Бацькі парадаваліся. Адвезлі ім нумар раённай газеты.


Старонкі біяграфіі
Родам Мікалай Кот з Глыбоцкага раёна. Там пачынаўся працоўны шлях. У сельскай школе выпускнік Віцебскага ўніверсітэта выкладаў фізіку і інфарматыку. Настаўнічаў паўгода—забралі ў армію. Пасля салдацкую форму змяніла міліцэйская, а педагагічныя веды спатрэбіліся ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму ў Глыбокім.


—Быў начальнікам атрада. Калі правесці паралель са школай, гэта як класны кіраўнік. Толькі "ў класе" 80 асуджаных. Трэба сачыць, каб не парушалі рэжым, не канфліктавалі, —расказвае Мікалай Канстанцінавіч. —Праз шэсць год прызначылі начальнікам аддзялення. У аддзяленні шэсць атрадаў. Адпрацаваў год, затым уладкаваўся ў Міёрскі РАУС.


Месца жыхарства і службы змяніў па сямейных абставінах. У Міёры ў суд перавялі жонку. Шукаў варыянты для сябе. У райаддзеле ўнутраных спраў была свабоднай пасада начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі.


Да кожнага асобны падыход
Старонні чалавек палічыць работу са злачынцамі няўдзячнай і бессэнсоўнай. Занятыя ў гэтай сферы заўважаць, што і такая справа прыносіць плён.
—У любой рабоце хочацца бачыць вынікі. Калі іх няма, згасае зацікаўленасць, —гаворыць Мікалай Кот. —Дарослага чалавека не перавыхаваеш, але магчыма скарэкціраваць яго паводзіны. Мой начальнік у калоніі заўважаў, што калі адзін са ста асуджаных задумаецца і зменіцца, гэта добры вынік.
У зносінах з раней судзімымі Мікалай Канстаніцавіч кіруецца правілам: да кожнага асобны падыход. Сярод тых, хто на ўліку ў інспекцыі, толькі пятая частка праблемных. Яны ўчыняюць правапарушэнні, злоўжываюць алкаголем, не жадаюць працаваць. З імі размаўляюць на назіральных камісіях, на пасяджэннях пунктаў аховы правапарадку. Устанаўліваюць прэвентыўны нагляд, па абмежаваннях падобны на "хатнюю хімію".
Да многіх падапечных няма ніякіх заўваг.


—У нас на ўліку сяльчанін, асуджаны за разбойнае нападзенне, учыненае групай асоб. Тры гады таму вярнуўся з калоніі, дзе правёў шэсць год. Жыве з маці, працуе ў сельскай гаспадарцы. Да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваецца, водгукі з месца працы станоўчыя, —прыводзіць прыклад начальнік інспекцыі. —У свой час звязаўся з дрэннай кампаніяй і яго ўцягнулі ў злачынства.
Бываюць выпадкі, калі чалавек сам адпраўляе сябе ў турму. Жыхара раёна асудзілі за незаконную здабычу рыбы. Пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год. За два тыдні да канца тэрміну яго затрымалі ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы. Сёлета вернецца з калоніі.


Адпачынак — сям'я і кіно
Гісторыі са службовай практыкі маёр Кот расказвае калегам. Дадому работу не прыносіць. У буднія вечары глядзіць фільмы і тэлеперадачы пра Вялікую Айчынную вайну. На выхадныя сям'ёй едуць да бацькоў. Дапамагаюць з гаспадаркай і агародамі. Падабаецца ў вёсцы сыну-трэццякласніку. Асабліва ў кабіне дзядулевага трактара.


Пра будучую прафесію хлопчыка пакуль не загадваюць. Мікалай Канстанцінавіч лічыць, што больш патрэбны юрыдычныя і эканамічныя веды. Як бачна з яго ўласнага прыкладу, асвоіць можна справу, якой ва ўніверсітэце не вучылі. 

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта