Авторизация
 

Міярчанка Святлана УРБАНСКАЯ добра памятае 1986 год

Миорчанка Светлана УРБАНСКАЯ хорошо помнит 1986 годМіярчанка Святлана УРБАНСКАЯ добра памятае 1986 год, калі грымнуў рэактар на атамнай станцыі. У той час яна толькі пачынала ў міёрскай сферы гандлю. Ёй, як і іншым маладым і неабцяжараным сям'ёй каляжанкам, прапанавалі паехаць у забруджаную зону, дзе не хапала рабочай сілы. Святлана пагадзілася. Яна не ўяўляла, што такое радыеактыўны пыл. 

 

Ураджэнка павяцкай вёскі Якужы пасля школы вывучылася ў Полацкім каледжы на буфетчыка і працаўладкавалася ў міёрскае кафэ "Чайка". У райцэнтры здымала кватэру і ахвотна лётала чайкай на работу. У той жа год выбухнуў рэактар на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Кіраўніцтва спажыўтаварыства прапанавала маладым дзяўчатам папрацаваць у забруджанай зоне. З-за эвакуацыі з мясцін першачарговага адсялення ў некаторых рэгіёнах асабліва не хапала працоўнай сілы. У тым ліку ў сектары гандлёвага абслугоўвання. Таму на Гомельшчыну з'язджаліся прадстаўнікі розных рэгіёнаў.


Святлана Урбанская мала ведала, што такое радыеактыўнае забруджанне, радыяцыя. Пра гэта асабліва ніхто не распаўсюджваўся і папярэджанняў не даваў. А дзяўчына змалку імкнулася дапамагаць. Бадай што адзіная са спажыўтаварыства пагадзілася на адказнае і небяспечнае даручэнне.
Тым часам моцна запярэчылі бацькі. Тата нават прыходзіў да кіраўніцтва. Маўляў, навошта ў радыяцыю накіроўваць? Аднак дачка настояла на сваім і неўзабаве адправілася ў вялікую дарогу.


Миорчанка Светлана УРБАНСКАЯ хорошо помнит 1986 год—Шчыра кажучы, ехаць вельмі далёка, —расказвае жанчына. —Дабіралася адна, на цягніку да Мінска, адтуль—на Гомель, Мозыр і ў пункт прызначэння—Нароўлю. Такое адчуванне, што ў акрузе ішла вайна. Вакол апусцелыя хаты, эвакуацыя людзей, гул сірэн, у магазінах усе прадукты накрыты плёнкамі.


Атабарылася Святлана ў бабулькі на кватэры. Разам жылі і іншыя дзяўчаты з рэгіёнаў. "Сярод карэннага насельніцтва сустракала больш сталых людзей, маладыя—звычайна прыезджыя,"—прыгадвае міярчанка. Працавала яна ў сталоўцы, там кармілі перасяленцаў, якіх прывозілі з зон першачарговага адчужэння і адпраўлялі па маршруце далей.


Нароўля суседнічае з Хойнікамі і Брагінам. Цяпер гэтыя пункты населеныя, па сутнасці, адтуль людзей прымусова не вывозілі. Аднак маладзейшыя, хто клапаціўся пра сваё здароўе і меў радню ў іншых мясцінах, пакідалі хаты.


Прабыла ў Нароўлі дзяўчына месяц, колькі патрабавалася. За гэты час пасябравала з каляжанкамі, у вольны час хадзіла на дыскатэкі, упадабала раку Прыпяць. Не супраць была і застацца, але пра гэта тады не думала. Асцерагалася радыяцыі, а дома чакала "Чайка", бацькі і звыклы ўклад.
Вярнуўшыся ў Міёры, стварыла сям'ю. Вырасла дачка, цяпер падрастаюць унукі Трафім і Яфім. У сакавіку жанчына адзначыла залаты юбілей. Большую частку жыцця прысвяціла гандлю. 15 гадоў была буфетчыцай у кафэ "Чайка" і столькі ж—у кавярні "Маладзёжная". Пакуль што занята ў Доме быту, ды жадае зноў звязаць сябе з грамадскім харчаваннем. Там як рыба ў вадзе.


Хоць не мае поварскай спецыяльнасці, добра гатуе. Незвычайныя стравы з "Маладзёжкі" і "Чайкі" заўсёды паўтарала ў сябе дома. Асабліва па душы рыбныя далікатэсы. Па натуры Святлана не рызыкоўная, але тады, у далёкім 1986-м, імкнулася дапамагчы.


Міярчанцы выдалі пасведчанне аб удзеле ў ліквідацыі аварыі ў Чарнобыльскай зоне. У грамадстве, паводле дзяржаўнага закона, прадугледжана сацыяльная абарона такіх грама-дзян. Раней на дызелі можна было бясплатна даехаць да Масквы, цяпер гэта 100 % аплата бальнічнага бюлетэня, першачарговае захаванне рабочага месца пры скарачэнні… і іншыя льготы. Але зусім не для іх Святлана Урбанская паехала ў Чарнобыльскую зону. Проста не магла інакш, бо па характары адказная.


Ці адбілася знаходжанне ў забруджанай зоне на здароўі, сказаць складана. Апошнім часам стала часта балець галава. "Але тады на Чарнобыльскую аварыю можна ўсе немачы спісваць",—разводзіць рукамі жанчына. Яна да хвароб не прыслухоўваецца, праганяе іх пастаяннай занятасцю, да якой прывучылі бацькі. 

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта