Галоўная > Мая малая Радзіма > Папаўняецца скарбонка краязнаўчых маршрутаў міёрскіх школьнікаў

Папаўняецца скарбонка краязнаўчых маршрутаў міёрскіх школьнікаў


13-11-2019, 09:18. размясціў: gazeta

 Пад назвай "Скарбонка краязнаўчых маршрутаў" прайшлі раённы і абласны этапы рэспубліканскага конкурсу для школьнікаў, у якім трэба было распавесці пра самыя цікавыя музейныя знаходкі за апошнія два гады. За вялікую даследчую працу ахвотна ўзяліся вучаніцы 9 «Б» класа СШ № 3 імя Я. Томкі Аляксандра Панізнік, Маргарыта Баранава і Юлія Цыцына, якія раней займаліся ў гуртку «Арганаўты мінулага». 

У нашым музейным аб’яднанні з’явілася безліч новых знаходак, і дзяўчатам выпала нялёгкая задача па іх сістэматызацыі, вызначэнні найбольш цікавых і каштоўных. Для апісання найперш абралі рымскія манеты, скарб барацінак, старыя кнігі і фотаздымкі, многае іншае. Агульнае даследаванне атрымала назву «Вадаспад знаходак «арганаўтаў». Дзяўчаты дадаткова сустракаліся з доўгажыхарамі, запісвалі ўспаміны, аналізавалі розныя дакументы. Іх працу ацанілі ў раёне дыпломам першай ступені. На абласным этапе, дзе выступала Юлія Цыцына, вынік агульных намаганняў адзначаны дыпломам трэцяй ступені. У ліку найлепшых на Віцебшчыне наш «Вадаспад» накіраваўся ў Мінск. Чакаем выніку.

Фота для ілюстрацыі.
Вітольд ЕРМАЛЁНАК.


Вярнуцца назад