Авторизация
 

Адкрыты дыялог "Гістарычны шлях праваслаўя на беларускай зямлі" сабраў удзельнікаў у бібліятэцы ў Мёрах

986

 Княгіня Вольга першай на Русі прыняла хрысціянства. Князёўна Рагнеда стала першай манахіняй на беларускіх землях. Яе сын Яраслаў Мудры распаўсюджваў хрысціянства на падуладных тэрыторыях. Імёны гістарычных асоб узгадвалі ў відэароліку «Святая зямля», які прапанавалі ўвазе ўдзельнікам адкрытага дыялогу «Гістарычны шлях праваслаўя на беларускай зямлі», што адбыўся ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.


Праваслаўе на беларускай зямлі бярэ адлік з 992 года, калі была заснавана Полацкая епархія. Мінула больш за тысячагоддзе, і сёння гэта адна з найбуйнейшых рэлігійных канфесій Беларусі. Гісторыя праваслаўнай царквы непарыўна звязана з лёсам беларускага народа, а святкаванне 1030-годдзя праваслаўя на нашай зямлі – адна з вызначальных падзей Года гістарычнай памяці, адзначыла вядучая сустрэчы, бібліятэкар Таццяна Невядомская.

 

На нашы землі хрысціянства прыйшло на змену язычніцтву. Вера Хрыстова патрабуе не столькі знешніх рытуалаў, колькі ўнутранага перараджэння і пастаяннага духоўнага ўдасканалення. Хрысціянскія дабрадзейнасці – вера, надзея, любоў. Менавіта на іх будуецца наша жыццё, развіваецца дзяржава,  падкрэсліла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Ашурка. Нагадала, што на Міёршчыне 16 праваслаўных і шэсць каталіцкіх рэлігійных абшчын. Ёсць сем’і, у якіх пражываюць вернікі абодвух рэлігій, аднак гэта не выклікае непаразуменняў і не ўплывае на мір і лад як дома, так і ў грамадстве.

 

Мы – адна хрысціянская сям’я, заўважыў благачынны Міёрскай акругі протаіерэй Віктар Вабішчэвіч. Акцэнтаваў увагу на тым, што хрышчэнне Русі ў 988 годзе было адзіным, без падзелу на праваслаўе, каталіцызм, стараабрадства. Ефрасіння Полацкая, Кірыл Тураўскі, Сафія Слуцкая… З іх імёнамі звязана далейшае распаўсюджанне веры Хрыстовай на нашай зямлі. Кожны наступны перыяд у развіцці праваслаўя меў сваіх падзвіжнікаў.

 

Літаратуры духоўнай скіраванасці як на абанеменце, так і ў чытальнай зале багата. Са слоў бібліятэкараў, у гэтых кніг ёсць свой пастаянны чытач.

 

Разам з літаратурай для многіх крыніца духоўнасці – храмы. Іх назвалі маякамі, што дапамагаюць ісці па жыцці правільным шляхам. На сустрэчы расказалі аб праваслаўных храмах Міёршчыны, у кожнага з якіх свая гісторыя.

 

Цёплай і карыснай атрымалася гутарка аўдыторыі з айцом Віктарам Вабішчэвічам. Задавалі пытанні маральна-этычнага характару. Ці можа быць хлусня дзеля дабра? Як стрымаць сябе, калі адольваюць негатыўныя эмоцыі? Калі праўду сказаць не можаш, лепш увогуле прамаўчаць, параіў святар. Бываюць моманты, калі даводзіцца гаварыць няпраўду, каб не ўскладніць сітуацыю. У гэтым трэба пакаяцца. Справіцца з негатыўнымі эмоцыямі, што вядуць да ўчынкаў, пра якія пасля даводзіцца шкадаваць, дапаможа прачытаная ў думках малітва.

 

Падчас сустрэчы заўважалі, што без духоўнасці, без веры чалавек не жыве. Кожны з нас створаны па вобразе Божым, а таму да сябе і да іншых трэба ставіцца з любоўю і пашанай. Веру пацвярджаюць справамі. Сумленная праца, паважлівыя адносіны да людзей, любоў да сваіх родных, дабрыня ў сэрцы, мір у душы набліжаюць нас да высокага і чыстага. З трыма дабрадзейнасцямі – верай, надзеяй і любоўю – трэба пражываць кожны свой дзень. Тым самым яшчэ больш умацоўваючы сябе ў хрысціянстве, што з’яўляецца духоўным стрыжнем нацыі.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поўную версію чытайце ў раённай газеце.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта