Авторизация
 

Новы помнік Генрыку Дмахоўскаму з'явіўся ў Забалоцці Міёрскага раёна

 Доўгі час магіла нашага земляка, славутага паўстанца і скульптара Генрыка Дмахоўскага, якая знаходзіцца ў сучасным Докшыцкім раёне, была занядбанай. Пра яе нагадваў толькі сціплы каменны крыж без надпісаў, пастаўлены яшчэ ў 19 стагоддзі. 

На Міёршчыну імя гэтага чалавека вярнулася ў 70-я гады мінулага стагоддзя. Пра яго пісала раённая газета, адпаведны артыкул змешчаны ў кнізе «Памяць». Настаўнік гісторыі і краязнаўца Вітольд Ермалёнак падрыхтаваў і за ўласныя сродкі надрукаваў кнігу аб Генрыку Дмахоўскім «Цярністы шлях паўстанца-скульптара». На ахвяраванні калектыву Міёрскай СШ №3 на радзіме творцы ў вёсцы Забалоцце ўстаноўлена мемарыяльная дошка, прысвечаная знакамітаму земляку. У бібліятэцы, якая месціцца на мурах сядзібы Дмахоўскіх, намаганнямі бібліятэкара Людмілы Белай аформлены памятны куточак.


І вось у маі гэтага года да 180-годдзя з дня нараджэння Генрыка Дмахоўскага і 157-х угодкаў з часу гібелі паўстанца на яго магіле быў паўстаўлены годны помнік. На металічнай пліце з барэльефам героя надпіс: «Генрык Дмахоўскі 1810 – 1863 гг.. Паўстанец 1831, 1863 гг. Сусветна вядомы скульптар». Побач яшчэ адна пліта з надпісам: «Разам з каман- дзірам тут пахаваны два невядомыя паўстанцы 1863 г. Вечная слава героям». Фундатары, якія ахвяравалі сродкі на помнік, пажадалі застацца невядомымі.

Фота для ілюстрацыі.
Вітольд ЕРМАЛЁНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 417
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 215
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 587
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 784
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 586
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 627
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 754
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2020
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2020
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта