Авторизация
 

Слоўца пра крынічку. Міёршчына рыхтуецца да міжнароднага воднага форуму

 Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя распачынае падрыхтоўку да чарговага міжнароднага воднага форуму «Крыніцы Беларусі». 

Мерапрыемства запланавана на пачатак лістапада. Адзін з этапаў яго рэалізацыі – інфармацыйная кампанія «Раскажы пра сваю крыніцу». Хаця з поўным правам яе можна назваць акцыяй, бо размова ідзе не проста пра арганізацыю масавага наведвання гэтых прыродных помнікаў дзецьмі, моладдзю і дарослымі, а пра працяг раней аб’яўленай важнай справы «Уладкуем малую радзіму». Таму і цяпер галоўнае – навядзенне парадку ля крыніц – гэтых маленькіх дзівосаў, што падарыла нам прырода.


Міёршчына імі не абдзелена. Самыя знакамітыя – крыніца святога Яна на Язненшчыне (на фота), Святая вада ў Новапагосцкім сельсавеце, ля вёскі Дзедзіна ў Перабродскім. Дзякуючы намаганням грамадскасці і мясцовых органаў улады, працоўных калектываў яны добраўпарадкаваны, хаця працэс уладкавання бясконцы. Яго варта прадоўжыць. А колькі забытых, як, напрыклад, крыніца настаўніка-патрыёта Фрола Манцэвіча на Волце, іншых маленькіх, непрыкметных.


Крыніцы цяпер рэдка выкарыстоўваюцца для забеспячэння насельніцтва чыстай вадой. Але яны заўсёды – цуд прыроды, помнік для пакланення, нагода спыніцца дзеля глытка асвяжальнай вільгаці. Таму заклік расказаць пра сваю крынічку – гэта зварот да кожнага чалавека пазнаёміць шырокую грамадскасць з кожным прыродным дзівам, добраўпарадкаваць яго. Няхай самы маленькі чысцюткі струменьчык з нетраў матухны-зямлі радуе не толькі свежасцю, але і прыгажосцю.
Раскажы пра сваю крынічку ў раённай газеце.

Фота з архіва рэдакцыі.
Іван РУНДО, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 341
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 541
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 175
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 123
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта