Авторизация
 

Успаміны Славаміра Даргеля пра вёску Белеўцы

 Кіламетры за два ад знакамітага заказніка “Ельня” размясцілася вёсачка Белеўцы, мая малая Радзіма. Тут правёў дзяцінства і юнацтва. Адсюль упершыню выправіўся ў далёкую дарогу ў армію. Усёй вёскай наказвалі служыць годна і вярнуцца дадому.

Пажаданне сяльчан выканаў напалову: даслужыўся да старшага сяржанта, а ў Белеўцы не вярнуўся. Завабіла сталічнае жыццё, дзе вывучыўся і зрабіў кар’еру.


З той пары прайшло паўвека. Спачываюць на мясцовым пагосце мае бацькі і вяскоўцы, якія праводзілі мяне ў армію. Час няўмольна бярэ сваё. Цяпер я старэй за сваіх былых аднасяльчан. Часта ў сне і наяве бачу маё мястэчка, якое пакінуў паўвека таму. Перад вачыма, як у кіно, вясковае жыццё.


Летам Белеўцы напаўняюцца смехам і дзіцячымі размовамі. З усіх канцоў Савецкага Саюза на канікулы прыязджаюць унукі і ўнучкі. Няма такой сям’і, дзе не было б трох-чатырох. Вёска нагадвае піянерскі лагер. Тут дашкаляты і школьнікі. Ім не патрэбны берагі паўднёвых мораў, з большым задавальненнем адпачываюць у вёсцы, ва ўлонні чыстай і цудоўнай прыроды, купаюцца ў возеры, ходзяць па грыбы і ягады ў лес. Галоўнае, што вабіць дзятву — поўная свабода дзеянняў. Гэта не значыць, што яны самі па сабе. За імі прыглядае ўся вёска. Тут няма чужых дзяцей, яны нашы, сельскія. Любы дарослы зробіць заўвагу свавольніку, хаця ён не яго ўнук. Той прыслухаецца.
Павага да старэйшых — неад’емная частка паводзін у вёсцы, няважна, падлетак ты або дарослы. Апошнія самі былі для нас прыкладам. Чыстае паветра рабіла сваю справу, і да восені дзеці набіраліся сіл, умацоўвалі здароўе. Бадзёрыя, але з сумам у вачах ад’язджалі ў горад, каб вясной зноў прыехаць.


Вёска — пастаянная працаўніца. Круглы год не змаўкаў гул трактараў, машын, даільных апаратаў на ферме. Гэта своеасаблівая песня. А калі да яго дадаць шум ветру, шамаценне лісточкаў на дрэвах, спевы птушак, — атрымаецца сапраўдны гімн мястэчка.


Незабыўнае ўражанне пакідае паход на Ельню. Атрымліваеш асалоду ад асаблівага каларыту прыгажосці і спакою. Ты адзін, а вакол звініць цішыня… Працягні руку—і зможаш да яе дакрануцца. Наступае неверагодная асалода і пяшчота. Дыхаецца вольна, лёгка, а на душы цішыня і любата. Пах балотных траў трапляе ўсярэдзіну, у кожную клетачку цела, раствараецца ў табе, надае бадзёрасці, сілы, дабрыні і здароўя. Можа ад гэтага чароўнага водару аднасяльчане заўсёды актыўныя, чулыя і вясёлыя?


Вечарамі на лаўцы вяскоўцы вырашалі свае пытанні. Бывала, паўшчуваюць нядбайнага гаспадара. Гэта дзейнічала лепш, чым штрафы. Меркаванне суседзяў лічылася вышэйшым крытэрыем ацэнкі паводзін. Перш, чым зрабіць штосьці, кожны думаў “а што людзі скажуць?” Палічыўшы, што не адобраць, не чыніў глупстваў.


Калі прыязджаю ў Белеўцы, саджуся на лаўку і ў думках вяртаюся ў мінулае. Цудоўная была пара!
Часта пытаюся ў сябе, што мне дала мая малая Радзіма. Адказ заўсёды адназначны. Усё: загартавала характар, навучыла працаваць і шанаваць працу іншых, паважаць старэйшых, усяліла ў душу дабрыню і любоў. Мая вёсачка дала мне самае важнае для жыцця. Гэта веды ў школе, якімі нікога не абдзяліла. Такі капітал не падпарадкоўваецца інфляцыі і крызісу, не залежыць ад курсу валют. Кожны распараджаецца ім на свой погляд. Яго можна толькі памножыць, набываючы новыя веды і сваёй працай аддаючы доўг Бацькаўшчыне.
На малой Радзіме я зрабіў першыя крокі. Тут паспытаў незямное шчасце першага кахання, атрымаў першыя мазалі, адчуў смак заробленага хлеба, шамаценне атрыманага рубля, які з гордасцю аддаў маці. На малой Радзіме жылі і знайшлі вечны спачын мае бацькі, перад якімі я ў неаплатным даўгу.


Далёка адсюль сумую па сваёй вёсачцы, уяўляю яе ў думках, дзякую ёй за тое, што яна для мяне зрабіла, чаго змог дабіцца ў жыцці. Тут забываю пра горад і поўнасцю акунаюся ў сельскі ўклад. Зноў адчуваю сябе дома. І шчаслівы. Як і ў дзяцінстве, усёй душой, целам я ў сваёй вёсачцы, на сваёй малой Радзіме.

Фота з 


Славамір ДАРГЕЛЬ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта