Авторизация
 

Народныя традыцыі і знакамітыя людзі Новапагосцкага краю

 У Новапагосцкай школе гаварылі пра землякоў, якія праслаўлялі і праслаўляюць родны край, сваю малую радзіму. Літаратурна-музычную кампазіцыю ім прысвяцілі географ Людміла БЯЛЕВІЧ і біёлаг Марына ЛАПКОЎСКАЯ. 

ЗАВІТАЎ на мерапрыемства лаўрэат звання “Чалавек года Віцебшчыны-2017”, ляснічы Новапагосцкага лясніцтва Мікалай Мішук. Гаварыў пра сваю справу, якая не прымае абыякавых і патрабуе шмат вытрымкі. Бібліятэкар з Волкаўшчыны Таццяна Казлоўская расказала пра выхадца з гэтай вёскі Аляксандра Купрыянавіча Сіповіча, мастацкага кіраўніка заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай песні “Бліскавіца”. Цяпер ён на заслужаным адпачынку, пражывае ў Гродна.


ТВОРЧЫ энтузіязм, беражлівыя адносіны да беларускага песеннага фальклору вылучаюць народны гурт “Купалінка” Каўшэлеўскага Дома фальклору, якім кіруе Надзея Вайцюль. Яна распавяла пра гісторыю калектыву, што бярэ адлік з 1989 года. Тады людзі розных прафесій аб’ядналіся, каб вывучыць мясцовы фальклор, удзельнічаць у народных абрадах. Разам з народнымі спяваюць песні на вершы мясцовых паэтаў.


 Родам з перабродскіх мясцін заслужаны артыст БССР Васіль Іосіфавіч Юневіч. Пра яго расказала краязнаўца Наталія Самсановіч. Нагадала біяграфію земляка, які не забываўся на свае карані. У памяць пра спевака стварыла экспазіцыю ў школьным музеі.


ПРЫЕМНЫЯ ўражанні падарылі пераможцы раённага конкурсу “Уладар сяла” шматдзетная сям’я Цітовічаў са Старога Пагоста. Мікалай і Яўгенія ў вольны час разам з дзецьмі падарожнічаюць на ўласным аўтамабілі, любуюцца краявідамі. Бацькам і дзецям сельскі лад па душы. Паказалі відэаролік пра жыццё-быццё. Сапраўдныя гаспадары на роднай зямлі, працавітыя і дружныя.


За гадзіну ўрачыстасці не пералічыць усіх вядомых і славутых землякоў. Міёршчына на іх багатая. Нам цікава ведаць мінулае родных мясцін і імёны, якімі ганарымся.

На здымках: Надзея Вайцюль (злева) і Людміла Бялевіч зберагаюць народныя традыцыі. Удзельнікі сустрэчы.

 
Эла МАРКЕВІЧ,
юнкар гуртка “Зараначка”

Новапагосцкай ДС-СШ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 731
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 638
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта