Авторизация
 

Навесці парадак у кожным куточку Міёр

 У панядзелак, 23 красавіка, у райвыканкаме прайшла нарада па пытаннях добраўпарадкавання. Старшыня камісіі Марыя Баніфатава і яе намеснік Леанід Лясовіч вызначылі адказных, якія пройдуць па вуліцах горада і правераць кожны куточак, правялі інструктаж.

Марыя Мікалаеўна адзначыла, што шмат пытанняў да прыватнага сектара. Большасць гараджан ужо прыбралі свае ўладанні. Аднак некаторым неабходна яшчэ раз нагадаць пра абавязак утрымліваць свае двары ў належным стане. Гэтым і зоймуцца адказныя асобы з розных арганізацый і ўстаноў горада.


Аднак іх задача — не толькі ўказаць на недахопы. Лепшых неабходна адзначаць. Спадабалася, як выглядае падворак — падзякуйце гаспадару за стараннасць і сумленнасць.


Леанід Іванавіч звярнуў увагу, што навесці парадак можна з малымі ўкладаннямі. Неабавязкова выстаўляць высокія агароджы і прыдумваць архітэктурныя формы. Як мінімум — прыбраць у сваім двары, пафарбаваць і падрамантаваць агароджу. Калі няма магчымасці зрабіць гэта, знясіце яе наогул.


Прывядзіце ў парадак месца, дзе жывяце. Не чакайце, пакуль хтосьці прымусіць вас гэта зрабіць або дапаможа. Нашмат прыемней праводзіць час у чыстым, камфортным асяродку. Якім ён будзе, залежыць ад нас.

Фота Вольгі ВІШНЕЎСКАЙ.
Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 131
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 786
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 345
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 086
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта