На Миорщине в Год малой родины внимание обращено на наведение порядка

 Маючы на ўвазе, што 2018-ы аб’яўлены Годам малой радзімы, кожны куточак зямлі належыць прывесці ў парадак і пастаянна яго падтрымліваць. Кіраўніцтва раёна акрэсліла задачы на бліжэйшыя месяцы перад службамі райвыканкама, суб’ектамі гаспадарання, сельскімі Саветамі.

Асаблівая ўвага надаецца барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага. Неабходна правесці інвентарызацыю палеткаў, каб дакладна вызначыць плошчы, занятыя пад ядавітай раслінай. Задача — ліквідаваць яе на ранніх стадыях росту, да верасня мерапрыемствы паўтарыць. З вясной надыходзіць час актыўнага вызвалення зямельных надзелаў ад старых і пустуючых дамоў. Будаўнічае смецце пасля дэмантажу неабходна рассартаваць і ўтылізаваць адпаведна тыпу адходаў. За несанкцыянаванае захоўванне яго пагражае адміністрацыйная адказнасць. У раёне значна зменшыцца колькасць міні-палігонаў для складавання адходаў жыццядзейнасці. Таму ў сельскай мясцовасці актывізуецца работа па заключэнні дагавораў на вываз смецця. Людзям трэба разумець, што арганізаваны збор гарантуе чысціню і парадак. Далёка не ўсе выконваюць нормы экалагічнай культуры. Адтуль і стыхійныя звалкі. Асаблівая ўвага стану прыдарожных і лясных палос, зонам адпачынку, якія неабходна вызваліць ад драўніна-кустовай расліннасці, сухой травы. Патрабуюць парадку двары ля ферм, вытворчых аб’ектаў, гаражных кааператываў. Адпаведныя службы і шэфы павінны добра папрацаваць на замацаваных тэрыторыях. Час абуджацца ад зімовага сну і домаўладальнікам. Чыста, утульна і прыгожа павінна стаць паўсюль. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.