Знакавым год стаў для Міёршчыны ў плане развіцця турыстычнай інфраструктуры. Знаёміцца з заказнікам "Ельня" цяпер магчыма па спецыяльнай экалагічнай сцежцы. Выкананы рамонт Дзісенскага Дома рамёстваў і кінатэатра "Колас".
Дынамічна развіваецца аграэкатурызм. Да скарбонкі сядзіб далучылася шэсць гаспадароў. На абласным аглядзе-конкурсе мела выдатны поспех сядзіба "Орцаўская прыстань". Яна стала пераможцай у намінацыі "Здаровы лад жыцця". Літаральна некалькі дзён таму адбыліся яшчэ важныя падзеі на Міёршчыне: дзверы адчыніў новы гандлёвы павільён, афіцыйна перарэзана чырвоная стужка ля трэцяга жылога корпуса "Маці і дзіця" і на добраўпарадкаванай пляжнай зоне і ўмацаваным беразе — і ўсё гэта ў дзіцячым санаторыі "Расінка"; уведзены ў эксплуатацыю аб'ект прыдарожнага сервісу на 25-ым кіламетры аўтадарогі Полацк-Міёры-Браслаў.
Рэалізацыя згаданых мерапрыемстваў несуменна зрабіла наш раён яшчэ больш прываблівым для гасцей і турыстаў, а таксама ўмацавала нашу турыстычную інфраструктуру. Усім чытачам раённай газеты жадаю здароўя, аптымізму, новых перамог і дасягненняў у Новым 2015 годзе.