Санаторий "Росинка" — брильиянт над озером

Санаторий "Росинка" — брильиянт над озером Наш дзіцячы санаторый "Расінка" справамі заваяваў права называцца лепшым сярод аднатыпных устаноў рэспублікі. І такім застанецца, — нібы сцвярджае дырэктар Іван Уладзіміравіч Паплаўскі, з гордасцю дэманструючы сваю вялікую гаспадарку. А яна не толькі сёлета працягвае заставацца сапраўднай будаўнічай пляцоўкай. Вось яшчэ ў пачатку года пасля абнаўлення пачала эксплуатавацца актавая зала. У ёй з'явіліся гукаізаляцыя і нейкая незвычайная падлога, устаноўлены новыя крэслы і пульт кіравання гукам і святлом, абсталяваны касцюмерная і гульневы пакой для малалетніх, на другім паверсе — кабінеты для спецыялістаў.

Санаторий "Росинка" — брильиянт над озером Фае перад ёй пашырылі, асучаснілі. Стэнд спартыўных узнагарод з уключанай святлодыёднай падсветкай, здаецца, падвойвае ў люстэрках колькасць кубкаў. А іх і так нямала. Рознаўзроставыя вешалкі дазваляюць на невялікай плошчы распрануць усіх насельнікаў санаторыя. А іх цяпер, дарэчы, 301.

З’явілася цудоўная дэгустацыйная зала, дзе тутэйшыя кулінары і повары дэманструюць свае новыя стравы і вырабы. Перанесены фітабар, што дало магчымасць абсталяваць дадатковыя абедзенныя залы, цяпер іх тры. Калі спачатку адначасова маглі харчавацць 180 дзяцей, то цяпер — 310. І некаторыя інтэр'ерныя работы выкананы ўласнымі сіламі, што дазволіла паменшыць іх кошт у дзесяць разоў. Згадзіцеся, ёсць чым ганарыцца кіраўніку!

Санаторий "Росинка" — брильиянт над озером Новым начыннем сёлета напоўнілася трэнажорная зала. Бегавая дарожка, велатрэнажор, шматфункцыянальны трэнажор, універсальныя лаўкі, прыстасаванне для дэкампрэсіі пазваночніка… Такога ў раёне больш няма нідзе.

Новае захапленне малалетніх — электрамабілі. Пакуль іх тры, будзе больш.

Тэрыторыя санаторыя становіцца ўсё больш зялёнай, бо работнікі і адпачывальнікі садзяць кусты, бярозкі і ліпы, некаторыя алеі азеляняюць аднолькавымі дрэўцамі. Напрыклад, каштанавую пашырылі ўдвая: калі раней па ёй скіроўваліся пераважна да жылля персаналу і ў адміністрацыю, то цяпер цікавых аб'ектаў тут более. Вось спецыялісты з Мінска і Наваполацка заканчваюць будаўнічыя работы ці то ў кафэ-магазіне, ці то кафетэрыі. Не так важна, якую назву да канца кастрычніка-пачатку лістапада атрымае ўстанова, па задуме кіраўніка яна павінна забяспечваць харчовымі таварамі, гатовымі стравамі і напоямі як работнікаў санаторыя, так і адпачывальнікаў. А каб задавальняць усіх, вельмі патрэбны зацікаўлены ў прыбытку арандатар, тады і абслугоўванне будзе на ўзроўні.

Санаторий "Росинка" — брильиянт над озером Між іншым, у будынка і яшчэ адно прызначэнне — засланяць тэрыторыю санаторыя ад халодных вятроў з возера ў непагадзь, сцюжу. А з яго вялікіх вокнаў цудоўна глядзіцца пляжная зона, дзе цяпер дружна працуюць пад кіраўніцтвам майстра Уладзіміра Уладзіслававіча Бервячонка і прараба Уладзіміра Іосіфавіча Захарэвіча спецыялісты на ўсе рукі з Язненскага і Міёрскага ПМС. Яны заканчваюць адсыпку берага, фарміраванне схілу, манціруюць прыгожыя лавачкі, устанавілі альтанку, агароджу прычала і купальні, пракладваюць  трубы да душа пасля купання, укладваюць тратуарную плітку…

 

Падрабязней у «МН» №77.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

На здымках — дзіцячы санаторый "Расінка". Фота аўтара.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.