Секрет успеха в совместном творчестве

Секрет успеха в совместном творчестве Фестываль "Журавы і журавіны Міёрскага краю" здзіўляе і захапляе яркімі колерамі фарбаў, разнастайнасцю і арыгінальнасцю нацыянальных страў і непадробнай гасціннасцю на падвор'ях, якія штогод прадстаўляе на конкурс кожны сельсавет. Што трэба, каб аформіць падвор'е, якое будзе вабіць да сябе гасцей і смела прэтэндаваць на п'едэстал пераможцаў? Пра гэта мы спыталі ў старшыні Перабродскага сельскага Савета Віктара Мікалаевіча Дзеравянчыка. Іх падвор'е заваявала "серабро", калі фестываль праводзіўся ўпершыню, у ліку пераможцаў імкнецца быць і цяпер.

Секрет успеха в совместном творчестве —Мы вельмі адказна рыхтуемся да фестывалю,—расказвае старшыня. —Аб'яднанымі творчымі сіламі прадстаўнікоў працоўных калектываў, устаноў адукацыі і культуры, старэйшын вёсак, мясцовых дэпутатаў робіцца агульная справа. У афармленні падвор'я дапамагаюць прадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі сельсавета: ВУПКУ "Міёрскі", ААТ "Абстэрна", вытворчы ўчастак УП ЖКГ, дзіцячы санаторый "Расінка". Акцэнт робім на багаццях нашага краю—паляўнічых і рыбалоўных угоддзях, цікавай кухні і шчырай гасціннасці. Рыхтавацца да фестывалю пачынаем прыкладна за месяц, у кожнага ўдзельніка творчай каманды ёсць свая справа, за якую ён адказвае. Ну а стравы на святочны стол, вядома, падаюцца самыя свежыя, іх абавязковы элемент—чырвоны россып журавін.

Як адзначыў Віктар Мікалаевіч, у гэтым годзе перабродскае падвор'е здзівіць выставай вырабаў з паляўнічых трафеяў, апетытнымі стравамі з дзічыны і майстар-класам. Якім іменна заняткам прыцягнуць гасцей гаспадары падвор'я, пакуль сакрэт. Прыходзьце на фестываль, і ўсё пабачыце самі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.