Миоры глазами туриста
gazeta 11-09-2014, 14:12 0 Год гасціннасціЯк правіла, большасць жыхароў раёна прыязджаюць у Міёры па асабістых ці працоўных справах і, выканаўшы ўсе пункты плана, спяшаюцца дадому. Карцінкі райцэнтра мільгаюць у вокнах іх уласных аўтамабіляў ці маршрутных аўтобусаў. Ды і самі гараджане, нават калі перамяшчаюцца пешшу, то звычайна на павышанай хуткасці, мала ўвагі звяртаючы на наваколле, бо думкі іх на хвалі "Праца-дом-сям'я-справы". А што б рабіў чалавек, які трапіў у наш горад праездам і мае ў запасе некалькі вольных гадзін? Куды пайсці прагуляцца, дзе адпачыць і падсілкавацца. Шукаць адказы на гэтыя пытанні ў адзін з працоўных дзён адправілася карэспандэнт.
Каб у далейшым абысціся без суб'ектыўных высноў, скласці кампанію папрасіла сваіх сяброў — Таццяну і Аляксандра з Наваполацка. Наш райцэнтр вядомы ім з пары дзяцінства, але бываюць тут нячаста і (зноў жа!) толькі па справах.
Наша падарожжа пачалося ў пачатку дзясятай гадзіны раніцы. Надвор'е было сонечнае, толькі вецер узмацніўся.
Першым пунктам турыстычнага маршруту выбралі касцёл. Уваход на тэрыторыю святыні адкрыты. Адразу звяртаеш увагу на акуратнасць, чысціню, прыгожыя скульптуры і экзатычныя кветкі, кустарнікі і дрэўцы, што растуць вакол велічнага збудавання. Прагуляўшыся па тэрыторыі і зрабіўшы некалькі здымкаў на памяць, накіраваліся на паўвостраў.
Там на дзіцячай пляцоўцы катаўся з горкі хлопчык пад наглядам маці. Відаць, яны знаходзіліся на лячэнні ў бальніцы і юнаму гарэзе дазволілі пазабавіцца на вуліцы.
Па асфальтаванай сцяжынцы ідзём на пляж. Пясчаны бераг, распранальня, лаўкі і нават спартыўнае абсталяванне.
— Аматарам спорту пашанцавала, — заўважае Аляксандр. — Падчас ранішняй прабежкі можна тут пазаймацца. Нават не ведаю, ці ёсць такое ў Наваполацку.
Падрабязней чытайце ў “МН” №72.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.