Рай, созданный человеком

Рай, созданный человеком Рэдакцыйная машына рухаецца ў накірунку ад Новага Пагоста да Старога. Вось ён, указальнік — "Агроусадьба "Хуторок". Зварочваем налева і па палявой дарозе з'язджаем з пагорка ўніз. Спераду, на беразе возера, заўважаем дэкаратыўны драўляны карабель з яркім ружовым ветразем. Успамінаецца вядомая аповесць Аляксандра Грына і словы пра тое, што цуды трэба рабіць сваімі рукамі. Вышэй, на пагорку, аграсядзіба: пафарбаваныя ў яркія колеры домікі, утульныя альтанкі ў двары, клумбы з мноствам прыгожых кветак, арыгінальна вымашчаныя камянямі і цэглай сцяжынкі, спакой, цішыня…

 

Рай, созданный человеком — Добры дзень! Вы Ніна Мацвееўна? — пытаюся ў жанчыны, якая выйшла насустрач.

— Не, гаспадыня хутка прыедзе. Мы адпачывалі тут, сёння дадому ад'язджаем.

— А мяне завуць хлопчык Ілья! — паспеў падбегчы і прадставіцца чатырохгадовы джэнтэльмен.

Так пазнаёміліся з турыстамі з аграгарадка Міхановічы, што пад Мінскам. Дзмітрый і Ганна Сянько з дзесяцігадовай дачкой Палінай і Ларыса Каспяровіч з сыночкам Ільёй адпачывалі на Міёршчыне ўпершыню.

— Мы раней на Украіну ездзілі, — расказвае Ганна. — У гэтым годзе сталі шукаць іншыя варыянты. "Хутарок" заўважыла ў інтэрнэце сяброўка Ларыса. Сюды і вырашылі наведацца. Загадзя дамовіліся з гаспадыняй, сабраліся і паехалі…

 

Рай, созданный человеком І хоць дарогу да сядзібы ў незнаёмай мясцовасці давялося пашукаць: крыху не туды "завёў" навігатар, а ў дзень ад'езду з густых хмар пасыпаўся дождж, успаміны застануцца прыемныя.

— Хораша тут, такое паветра чыстае! Месца добрае, у доміку ўтульна, — дзеліцца ўражаннямі Ганна. — Мы шашлыкі на вуліцы смажылі, рыбачылі, дарэчы, клявала вельмі добра. З сабой лодку прывезлі, а аказалася, што тут яна ёсць. Вечарамі здорава ў альтанцы пасядзець. У лазні папарыліся, у возеры накупаліся. Увогуле, гаспадыня — малайчына. Акуратна ўсё, прысядзібны ўчастак дагледжаны, у цяпліцах агуркі з памідорамі вырошчваюцца. Вядома, прадукты мы з сабой прывезлі, аднак і мясцовым ураджаем пачаставаліся.

— Адразу як прыехалі, нават непрывычна было ад гэтых цішыні і спакою, — зазначае Дзмітрый.

 

— І я не сумавала. Першы раз рыбу лавіла, так спадабалася, — дадае Паліна і прапаноўвае: — А давайце, я Вам дом пакажу.

За размовай, міні-экскурсіяй і фотасесіяй праходзіць хвілін дваццаць. Да сядзібы пад'язджае яшчэ адна машына. Гэта гаспадыня Ніна Мацвееўна Драба разам з мужам Уладзімірам Мілецьевічам прыехалі праводзіць сваіх гасцей.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 ПРАЦЯГ у "МН" №68 за 26.08.14.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.