Авторизация
 

Паспрабаваць Дзісну на смак

Попробоватьь Дисну на вкус Аграсядзібы Дзісенскага краю ўвайшлі ў Еўрапейскую сетку дзякуючы рэалізацыі праекта "Паляпшэнне кулінарнага сэрвісу ў Латгальскім і Віцебскіх рэгіёнах, грунтуючыся на канцэпцыі кулінарнай спадчыны" (ВЕLLA CUSINE), праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Латвія-Літва-Беларусь". Праект садзейнічае эканамічнаму пад'ёму і развіццю турыстычнай сферы рэгіёнаў. Калі мы накіроўваемся ў дарогу, цікавімся "якое чакае надвор'е?" і "што будзем есці?" Дык вось Еўрапейская сетка кулінарнай спадчыны распрацавала ў рамках праекта "Веlla Cusina" новы маршрут для турыстаў — 6 дзён па рэгіёнах Латвіі і Беларусі.

 

Латгалію і Віцебскую вобласць даўно аб'ядноўвае лёсавызначальная рака Дзвіна-Даўгава, вядомая са старажытных часоў дзякуючы легендарнаму гандлёваму шляху "з вараг у грэкі". З 2005 года мы прэзентавалі сваю тэрыторыю ў праектах "Панарама Дзвіна-Даўгава", "БЕЛЛА ДВІНА", "Устойлівае развіццё рэгіёнаў". І ўсялякі раз, сустракаючы гасцей, мы арганізоўвалі нацыянальны кірмаш, дзе прадстаўлялі рамёствы, фальклор, гісторыю, беларускую кухню.

 

19 жніўня нас наведалі з візітам у адказ госці з Латвіі на чале з каардынатарам сеткі Латгальскай кулінарнай спадчыны, старшынёй праўлення грамадства "Цэнтр кулінарнай спадчыны Латгаліі" Таццянай Казачук. Нашы госці падарожнічаюць па распрацаваным праектам маршруце. З Верхнядзвінскага раёна накіроў-ваюцца ва Узмёны на аграэкася-дзібу "У Пятровіча", затым у Полацкім раёне наведваюць аграэкасядзібу "Славяначка", пасля на шляху Дзісна і аграсядзіба "Дастатак", затым пераезд у Глыбоцкі, Ушацкі і Лепельскі раёны.

 

Самы маленькі горад Беларусі сустрэў сваіх гасцей, як заўсёды, гасцінна і "смачна". Аўтар гэтых радкоў правяла экскурсію па гістарычных шляхах горада, зазірнулі з сябрамі з Латгаліі ў Дом рамёстваў і завяршылі сваю сустрэчу на беразе Дзвіны. Гаспадыня аграэкасядзібы "Дастатак" Лілія Іванаўна Арцімёнак прыгатавала вячэру ў нацыянальным стылі. За прыгожа накрытым сталом да заходу сонца разносіліся па ваколіцы песні на латгальскай і латышскай, беларускай і рускай мовах.

Межы ствараюць палітыкі, сяброўства іх не мае. І зноў рака з'яднала гісторыю, тэрыторыю і людзей! Мы так засумавалі адзін без аднаго.

 

Вольга МАРОЗ, Дзісна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта