Знать прошлое важно для будущего

Знать прошлое важно для будущего Чорна-белы фотаздымак 1926 года. У цэнтры — надпіс-прывітанне на польскай мове, па баках стаіць шмат людзей. Так у Новым Пагосце, які тады знаходзіўся пад уладай Польшчы, сустракалі прэзідэнта дзяржавы. Яшчэ на адным здымку, ужо больш познім,  дзіця ў маленькім драўляным аўтамабілі, зробленым мясцовым майстрам Іосіфам Мечыслававічам Ставіцкім. На наступным — дарога да школы, прасторна, толькі некалькі дрэў расце.

Знать прошлое важно для будущего —   Мала хто з аднавяскоўцаў гэтае месца пазнае, цяпер на тым пустыры столькі дамоў стаіць, — зазначае сельскі бібліятэкар Іна Цярэшка.

Адлюстраваныя на здымках падзеі засталіся ў далёкім мінулым, пайшлі з жыцця многія з тых людзей, што шчыра ўсміхаюцца з пажаўцелых фотакартак. А памяць пра іх засталася. І кожны раз яна ажывае зноў, калі рукі жыхароў Новага Пагоста гартаюць альбом, а вочы пільна ўглядаюцца ў рысы твараў і мясцін.

—   Мне хочацца гэта ўсё захаваць і данесці да іншых, — гаворыць Іна Барысаўна.—Сама я карэнная новапагашчанка. Тут нарадзілася, вырасла. Мне падабаецца вывучаць гісторыю роднай вёскі і дзяліцца сваімі ведамі з аднавяскоўцамі. Калі чалавек не ведае і не паважае сваё мінулае, то і пра будучае марыць не будзе.

 

Знать прошлое важно для будущего Краязнаўствам жанчына зацікавілася яшчэ да таго як стала працаваць у бібліятэцы, дзе ўжо шэсць год стараецца задавальняць чытацкія густы наведвальнікаў і зберагаць учарашні дзень іх малой радзімы. Пра мінулае вёскі расказвалі старажылы, гістарычнымі звесткамі "дзяліліся" даведнікі і энцыклапедыі. Ведаючы пра захапленне Іны Барысаўны, мясцовыя жыхары дарылі ёй старыя фотаздымкі, прыносілі рэчы даўняга ўжытку. З апошніх у бібліятэцы аформлена выстава "Рук залатых зямныя цуды". Тут і вялікая драўляная лыжка, якой у той час, калі лазні тапілі па-чорнаму, кідалі гарачыя камяні ў бочкі з вадой, і гліняныя збаны, і прас, што награваўся ад вугалёў, і фотаздымак 1909 года, зроблены на шкле...

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

ПРАЦЯГ у "МН" №66 за 19.08.14. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.