Авторизация
 

"У Пятровіча"

"У Петровича"

У апошні дзень мая ў рамках рэспубліканскай акцыі "Дзень адчыненых дзвярэй у беларускіх сядзібах" рабочая група аддзела адукацыі, спорту і турызму завітала ў госці да В.П. Савуціча, гаспадара аграсядзібы "У Пятровіча". Віктар Пятровіч правёў для гасцей невялікую аглядавую экскурсію, падчас якой па вартасці ацанілі інтэр'ер дома і выдатна аформлены прысядзібны ўчастак.

 

 — Мы не стаім на месцы, паціху развіваемся далей: павялічылі колькасць пакояў, зараз іх тры, адрамантавалі вялікую залу на 10 чалавек, у якой можна арганізоўваць банкеты і карпаратывы. Пабудавалі лазню, альтанку, дзе лёгка размесцяцца пятнаццаць чалавек, — падзяліўся Віктар Пятровіч. — Да нас прыязджаюць тыя, хто аддае перавагу вясковаму адпачынку, цудоўнай беларускай прыродзе. Для тых, хто любіць паходы, ёсць уласная палатка, і некаторыя нават просяцца ў ёй пераначаваць. Для аматараў рыбнай лоўлі — маторная лодка. Свежае паветра, шашлыкі, ранішнія прагулкі — кожны знойдзе сабе занятак на густ.

 

"У Петровича"Адпачынак "У Пятровіча" — гэта яшчэ і смачная кухня. Нездарма гаспадары ўдзельнічаюць у праекце Bella Cuisine, накіраваным на папулярызацыю беларускай кухні, і ў навучальных паездках па абмене вопытам. Гаспадыня Ірына Максімаўна можа парадаваць гурманаў не толькі цудоўнымі беларускімі стравамі, але і латышскімі прысмакамі, бо сям'я Савуцічаў чатыры гады таму пераехала з Латвіі.

 

Знаходзіцца гэты райскі куточак у аграгарадку Узмёны, на маляўнічым беразе Заходняй Дзвіны.

 

 — Трапіць да нас вельмі проста: неабходна папярэдне патэлефанаваць і дамовіцца пра адпачынак, — патлумачыў Віктар Пятровіч. — Мы рады ўсім. Запіс на лета ўжо пачаўся, і хацелася б, каб жадаючых было больш.

 

Анастасія БАРАНОЎСКАЯ, інструктар-метадыст па турызме.

 

"У Петровича"
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 581
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 019
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 126
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта