Авторизация
 

Клапатлівымі рукамі зберагаецца мінулае

Заботливыми руками хранится прошлое

Музей горада Дзісна — з'ява ўнікальная. Ён нарадзіўся на свет дзякуючы нястомнаму энтузіязму мясцовых гісторыкаў і аматараў краязнаўства. За свае поўныя 18 год існавання пяць разоў мяняў месца жыхарства і шэсць — аднаўляўся. Зноў і зноў адраджалі захаваную ў керамічных вырабах, лазовай мэблі, даўніх фотаздымках, вышываных ручніках, дыванах-маляванках і многіх іншых прадметах гісторыю Дзісеншчыны неабыякавыя да яе людзі.

 

Любая ідэя можа ўвасобіцца ў рэальнасць, калі маюцца жаданне, запал і аднадумцы. Усё гэта было і ёсць у гаспадыні музея Алы Пятроўны Майсяёнак. Яе жаданне сабраць і захаваць прадметы дзісенскай даўніны падтрымаў гісторык Леў Мікалаевіч Фурсаў, з якім у той час разам працавалі ў школе-інтэрнаце. З фотаздымкамі дапамог вядомы мясцовы музыкант Міхаіл Міхайлавіч Бічанін, пра якога засталася светлая памяць. На пошукі экспанатаў у горад і яго ваколіцы адпраўляліся разам з Вольгай Аляксандраўнай Смаршчок, якая цяпер загадвае дзісенскім філіялам Цэнтра дзяцей і моладзі і па-ранейшаму застаецца надзейным памочнікам у музейнай справе.

 

Пяты адрас музея — другі паверх будынка былога вучэбнага корпуса школы-інтэрната. 9 мая 2012-га пасля шматлікіх рамонтных і афарміцельскіх работ астравок дзісенскай гісторыі зноў адкрыўся для наведвальнікаў. Летам мінулага года дзейнасць давялося на пэўны час прыпыніць — у некалькіх памяшканнях прадзіравіўся дах і зноў патрабаваўся рамонт.

 

Заботливыми руками хранится прошлоеІ пасля апошняга пераезду, і пасля нечаканага форс-мажору належны выгляд памяшканням і экспазіцыям разам з Алай Пятроўнай надавалі памочнікі-энтузіясты. Рэстаўрацыяй мэблі займаўся настаўнік працоўнага навучання Туркоўскай ДС-СШ Віктар Генадзьевіч Баўтот. Мясцовы краязнаўца Пётр Уладзіміравіч Баговіч дапамог сабраць ручны ткацкі станок і адрамантаваў гадзіннік першай паловы ХХ стагоддзя. Даўняй мэбляй пашырыў калекцыю экспанатаў пастар евангелісцкай царквы "Адраджэнне" Дзмітрый Віктаравіч Шавякоў. Сваімі карцінамі аздобілі музей мастакі Уладзімір Уладзіміравіч Майсяёнак і Уладзімір Дзмітрыевіч Расанец. Яны дапамагалі і з рамонтам. Далучаліся да гэтай справы былыя і цяперашнія работнікі мясцовага Цэнтра дзяцей і моладзі Канстанцін Анатольевіч Малыш, Уладзімір Уладзіміравіч Мароз, Аляксандр Яўгенавіч Слізкі, Валянціна Уладзіміраўна Бушыла, Лілія Рыгораўна Протас. У большасці людзі прыходзілі на дапамогу па ўласнай ініцыятыве.

 

 — У кожным пераездзе і аднаўленні разам з усімі цяжкасцямі і складанасцямі ёсць свае плюсы, — аптымістычна заўважае Ала Пятроўна. — Да аднаўлення экспазіцый хочацца падыходзіць творча, змяняць іх выгляд. З'яўляецца стымул для далейшай дзейнасці. Зроблены значны аб'ём работы, вялікі дзякуй ўсім, хто прыходзіць на дапамогу. Шчырыя словы ўдзячнасці хочацца сказаць у адрас жыхароў Дзісеншчыны за падораныя музею экспанаты: вышыўкі, прадметы быту, адзенне, мэблю, посуд, керамічныя вырабы і многае іншае.

 

Цяпер музей горада Дзісна размяшчаецца ў пяці памяшканнях. У першым створаны інтэр'ер пакоя з дубовай мэбляй, дзе некаторым прадметам ідзе другая сотня год; з патэфонам і вялікім гадзіннікам у спраўным стане. На сценах — карціны мясцовых мастакоў. Другое памяшканне адлюстроўвае час ваеннага ліхалецця, у трэцім прадстаўлены прадметы быту мясцовасці. У чацвёртым можна забыцца, што знаходзішся ў музеі — настолькі ўтульны пакой з трывалай лазовай мэбляй і дыванамі-маляванкамі.

 

Заботливыми руками хранится прошлоеАсобнае памяшканне — "Яўрэйская суполка ў гісторыі горада". Ствараючы экспазіцыю, паспрабавалі наколькі гэта было магчыма аднавіць быт яўрэяў, што пражывалі ў горадзе. На размешчаным на сцяне стэндзе — поўны спіс расстраляных яўрэйскіх сем'яў. Ёсць "Кніга Памяці пра яўрэйскую абшчыну", выда-дзеная на іўрыце ў 1959 годзе ў Тэль-Авіве.

 

З часам музей зойме яшчэ два памяшканні. У адным з іх плануецца размясціць экспазіцыю, дзе будзе прадстаўлены быт другой паловы мінулага стагоддзя.

  — Дзе цяпер можна ўбачыць некалькі чорна-белых фотаздымкаў у адной вялікай раме? — прыводзіць прыклад Ала Пятроўна. — Такое засталося толькі ў вясковых дамах пажылых людзей. Пройдзе крыху часу, і гэта стане гісторыяй.

 

Тое ж самае можна сказаць і пра першыя маленькія тэлевізары, і пра масіўныя радыёлы, і пра тагачасныя буфеты. Таму вырашылі ісці па свежых слядах мясцовай гісторыі, каб захаваць яе ў больш поўным выглядзе.

 

Завітаць у музей і пазнаёміцца з цікавым і багатым мінулым самага маленькага горада краіны можа кожны, хто пажадае. Тут пабывала шмат гасцей: і мясцовых, і замежных.

 

У буднія дні музей працуе з 8.00. да 17.00. Можна наведацца сюды і ў выхадныя, толькі дамовіцца трэба зага-дзя. Даведкі па нумары 3 73 46.

 

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

Заботливыми руками хранится прошлое

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 420
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 410
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 646
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2020
Иван

Именины 26 сентября 2020
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта