Дэлегацыя з Міёрскага раёна пабывала на фестывале «Моладзь за мір і стварэнне»

 Фестываль «Моладзь за мір і стварэнне» сабраў    1 чэрвеня ў Віцебску больш за пяць тысяч удзельнікаў. Сярод іх – дэлегацыя з Міёрскага раёна.

У праграме ўрачыстасці – мітынг-рэквіем «Беларусь памятае. Моладзь памятае» ля мемарыяльнага комплексу ў гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, маладзёжнае шэсце «Насустрач міру і стварэнню», святочны канцэрт.

Уражаннямі ад падзеі падзялілася старшыня Маладзёжнай палаты раённага Савета дэпутатаў Надзея Шымуковіч:

– Запрашэнне на свята для мяне стала нечаканасцю і вялікім гонарам. Фестываль маштабны і цікавы. Асабліва яркія ўспаміны пакінуў урачысты канцэрт «Мы маладыя – на-дзея краіны». Усе ўдзельнікі, у тым ліку і наша дэлегацыя, спявалі, танцавалі, атрымлівалі асалоду ад моманту. Паболей бы такіх мерапрыемстваў! 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.