Галоўная > Гісторыя краю > У Міёрах прайшоў адкрыты дыялог па тэме “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці”

У Міёрах прайшоў адкрыты дыялог па тэме “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці”


4-01-2019, 14:35. размясціў: gazeta

 Па ініцыятыве райкама БРСМ і раённай структуры ГА “Белая Русь” у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з удзелам вучняў дзявятых класаў СШ №2 адбылося інфармацыйнае мерапрыемства — адкрыты дыялог па тэме “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці”. Уступным словам яго распачала першы сакратар РК ГА БРСМ Вікторыя Пяткевіч. 

Невялікі “адкрыты ўрок” па непасрэдных этапах станаўлення беларускай дзяржаўнасці з часоў магутнага Полацкага княства да нашых дзён правёў настаўнік гісторыі СШ №3 імя Я. Томкі Вітольд Ермалёнак. Самых актыўных знаўцаў нашай мінуўшчыны адзначыў прызамі. У іх ліку аказаліся вучні Павел Крук, Аляксандр Протас і Ілья Заяц.


Навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-этнаграфічнага музея Аляксандр Рынкевіч зрабіў для школьнікаў экскурс у ваеннае мінулае. Аказалася, многія прадметы партызанскага побыту амаль незнаёмыя маладому пакаленню. Тым большую цікавасць яны выклікалі.


 Раённая газета — летапіс Міёршчыны пасляваеннага часу. З ім аўдыторыю пазнаёміў  карэспандэнт “Міёрскіх навін” Леанід Матэленак. На старонках выдання адлюстраваны працоўны і творчы шлях тысяч нашых землякоў. Прозвішчы самых вядомых прагучалі ў чарговы раз разам са зваротам да цяперашніх школьнікаў абдумана, грунтоўна вызначацца з уласнай будучыняй, выбіраць прафесію і справу па душы. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.


Вярнуцца назад