Авторизация
 

Міёры, як вядома, упершыню ўзгадваюцца ў пісьмовых крыніцах у 16 стагоддзі. Але падрабязных звестак пра колькасць насельніцтва, яго саслоўны, нацыянальны, канфесійны і прафесійны склад няма. Самыя старыя статыстычныя звесткі даюць нам «рэвізскія сказкі» за 1795 год па Мінскай губерні. Напомню, што Беларусь увайшла ў склад Расійскай імперыі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772, 1793 і 1795 гадах. Наша мясцовасць трапіла “пад Расію” ў 1793-ім. Да 1843 года яна ўваходзіла ў склад Мінскай губерні, а потым да 1917-га—была ў Віленскай. Дык вось, “сказкі” сведчаць, што ў цяперашнім райцэнтры было 6 дамоў і 24 жыхары.
Ёсць апісанне Міёраў у “Слоўніку населеных пунктаў Каралеўства Польскага”, які складаўся з 1880 па 1902 год. Адзначана, што ў мястэчку было 96 жыхароў, 50 мужчын і 46 жанчын. Яно з’яўлялася цэнтрам каталіцкай парафіі 4-га ключа Дзісенскага дэканата. Парафія налічвала 4599 вернікаў, мела капліцу ў Каменполлі. Вось толькі не пазначана, да якога года адносяцца гэтыя звесткі.
Акрамя цяперашняга райцэнтра існавала яшчэ чацвёра Міёраў. Міёры Мірскіх, дзе было 57 рэвізскіх душ і 138,5 дзесяціны зямлі. Другія Міёры—цяперашні Дубашынскі Двор, там была капліца, 136 рэвізскіх душ і 517 дзесяцін зямлі. Яшчэ адны Міёры належылі Клотам—сучасны Клётаў Двор. Там адзначана 109 рэвізскіх душ і 283 дзесяціны зямлі. Чацвёртыя Міёры належылі Рэўтам. Яны знаходзіліся ў раёне цяперашняй вуліцы Ізварына, налічвалі 27 душ і 94 дзесяціны зямлі.
Гэтыя “Міёры” былі цэнтрамі маёнткаў, а “рэвізскія душы” жылі ў навакольных вёсках.
У Міёрскай гміне былі 54 вёскі і 3219 жыхароў.
Захавалася апісанне Міёрскага касцёла за 1842 год. У ім паведамляецца, што храм быў зафундаваны ў 1693 годзе Міхаілам Светаполк-Мірскім. Той фундуш складаўся з валокі зямлі, на якой размяшчаліся касцёл, плябанія, шпіталь і гаспадарчыя будынкі з агародамі, апрацаваным полем, а таксама з фальварка Ляшчылава ў Друйскім павеце, за якім лічылася 160 мужчынскіх душаў і значны абшар зямлі. Карыстальнікамі таго фундушу былі 3 рэгулярныя законніцы святога Аўгусціна. Потым іх замяніў пробашч, які выконваў парафіяльныя абавязкі, пакуль мясцовасць не ўвайшла ў склад Расіі. Пазней, калі Ляшчылава аказалася за мяжой, карыстацца фальваркам стала цяжка.
Касцёл дабудоўваўся і капітальна рамантаваўся ў 1781 годзе, калі зроблены каменны падмурак і ўзведзена вежа, якую можна пабачыць на даху і цяперашняга храма. А тады даўжыня пабудовы складала 30 локцяў (20 метраў), шырыня—12 локцяў або 7,5 м. Хутчэй за ўсё, у той час будынак падоўжылі. Значыць, раней ён меў памеры прыкладна 10 на 7,5 м. Гэта каля дзесятай часткі плошчы цяперашняга храма, а пасля 1781 года—пятая частка (сучасны будынак блізкі памерам 35х28 метраў).
Пры касцёле быў шпіталь—звычайная хата з саламянай страхой. Чаго здзіўляцца, парафія вельмі бедная, мела 50 рублёў гадавога даходу. У ёй было 5 капліц—у Каменполлі, Святой Вадзе, Міёрах, Кацілаве і Шчоўне. Драўляная плябанія ляжала ў руінах. Затое гаспадарчыя пабудовы мелі добры стан. Касцёльная бібліятэка налічвала 50 тамоў.
Міёрскі касцёл у той час славіўся казаннямі і павучаннямі па выпраўленню хрысціянскага жыцця.
Парафія налічвала 3410 вернікаў. Пробашч меў казённае ўтрыманне ў 275 рублёў у год, карыстаўся 30 дзесяцінамі зямлі.
С. ВАСІЛЬЕЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 529
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 147
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Именины 12 июля 2020
Григорий, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта