Авторизация
 

Міёрскі музей папоўніўся звесткамі і здымкамі

Миорский музей пополнился сведениями и снимкамиДа чарговай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў памяці ўсплываюць тыя, дзякуючы каму блакітнавокая зямля нам засталася ў спадчыну. Пра іх прыгадваюць у сем'ях, перагортваюць альбомы з фотаздымкамі. Некаторыя дзеляцца ўспамінамі і некаторымі рэчамі ветэранаў з захавальнікамі дарагіх рэліквій. Чым папоўніліся фонды Міёрскага гісторыка-этнаграфічнага музея, расказвае яго супрацоўнік Аляксандр Рынкевіч.  

 

Жывы сярод памерлых
Міярчане Кацярына і Аляксандр Рынкевічы завіталі да сяброўкі Вольгі Карась у сталіцу. У размове даведаліся, што яе дзядуля Міхаіл Гайнанавіч Бікціміраў ваяваў у Другую сусветную. Сама ж Вольга нарадзілася 9 мая—у Дзень Перамогі!
Святлана, дачка Міхаіла Гайнанавіча, з аповядаў ужо памерлага бацькі прыгадвала шмат ваенных сітуацый і гісторый. Тата яе ўдзельнічаў у бітве пад Курскай дугой. Пасля бою значыўся забітым. Толькі па шчаслівай выпадковасці тыя, хто збіраўся пахаваць загінулых аднавайскоўцаў, заўважылі, што чалавек дыхае. Выцягнулі з агульнай магілы, адправілі ў шпіталь. Так застаўся жыць.
У мясцовы гісторыка-этнаграфічны музей дачка Святлана перадала юбілейныя настольныя медалі і фотаздымак, пасведчанні аб узнагародах, некалькі медалёў. Пазней пра гісторыю яго жыцця раёнка раскажа падрабязней.

 

Миорский музей пополнился сведениями и снимкамиБез нагі — а дом пабудаваў
Франц Ягоравіч Пазняк нарадзіўся ў вёсцы Барсучына Міёрскага раёна ў 1928 годзе. Пра яго распавядала нявестка Ніна Пазняк. На здымку Франц Ягоравіч з жонкай Вікторыяй, дачкой Сабінай і ўнукамі. Яшчэ Пазнякі вырасцілі сына Вячаслава.
Без нагі Франц Ягоравіч застаўся ў час вайны. Аднак, вярнуўшыся пасля Перамогі, ніколі не сядзеў на месцы. Інвалідам пабудаваў у Кацілаве дом, дзе жыў з сям'ёй. Працаваў паштальёнам, пазней змяніў прафесію на малаказборшчыка. Франц Ягоравіч быў чалавекам добрай душы і вялікага сэрца, аптыміст, любіў спяваць і танцаваць. Калі пайшоў на пенсію, за яго стала збіраць малако жонка. Любіў з дзецьмі бавіць час, пры жыцці Бог узнагародзіў яго чатырма ўнукамі і дзвюма ўнучкамі, пацешылі і трое праўнукаў. Памёр амаль дзесяць год таму—16 кастрычніка 2007 года, пахаваны на Гаранскай гары, так называюць могілкі ў Гаранях.
Цяпер у музеі захоўваюцца яго два малітоўнікі на польскай мове, адзін з іх датуецца 30-ым годам, пасведчанні аб узнагародах, вадзіцельскае і інваліда вайны, фотаздымак з сям'ёй.

 

Фота з сямейных архіваў герояў.
Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта