Когда иду по улицам Дисны

Когда иду по улицам ДисныЗ гістарычных даведак: ДЗІСНА — горад на левым беразе Заходняй Дзвіны пры ўпадзенні ў яе ракі Дзісна. За 40 км ад Полацка на лініі Полацк — Браслаў. У Х-ХІ стагоддзі полацкія крывічы заснавалі тут абарончы і гандлёвы пункт Полацкага княства. З 1301-га Дзісна ў складзе ВКЛ. Пасля Лівонскай вайны 1558-83 гг. мястэчка — адзін з найважнейшых фарпостаў на Заходняй Дзвіне. Тут пабудаваны замак, узведзены земляныя ўмацаванні, астрогі, ратуша, пушкарні. У 1569 годзе Дзісна атрымлівае Магдэбургскае права.

 

Археалагічныя даследаванні праводзіліся ў горадзе ў 1974 г. (М.А.Ткачоў, В.Я. Зайцава і інш.). Выяўлены фрагменты ХІ, ХІІІ-XIV стагоддзяў. Польскі гісторык А. Гвайньіні адзначаў, што тут "вялікі замак, абведзены непрыступным і моцным валам, прыстасаваны да абароны гарматамі і рознай амуніцыяй" .


Рэкамендавала б і вам, паважаныя чытачы, адчуць непаўторны подых старажытнасці, пабачыць маляўнічыя мясціны ў аблямоўцы водных стужак Заходняй Дзвіны і Дзісны, стары мудры парк, храмы, касцёл, цікавую архітэктуру. Гэтая старажытнасць не надуманая, не "прыцягнутая, як кажуць, за вушы". Яна тут, побач — дакраніся рукой, позіркам, сэрцам… Але разбураецца хараство, гіне ад абыякавасці. Вялікая ўдзячнасць людзям, чыімі стараннямі не гасне агеньчык пад назвай Дзісна.


А што перашкаджае зрабіць аўтакасу каля маста, каб аўтобусы хадзілі праз прыпынак "Школа", альбо пешаходную дарожку ад школы да Восцевічаў, бо там рэальная небяспека. Актуальная тэма падсыпкі вуліц (ніхто не спадзяецца на асфальт), хоць бы засыпаць гравіем, шчэбнем ямы ды выбаіны, зрабіць пешаходную дарожку па вуліцы Юбілейнай да рынку, бо і там рухацца небяспечна. Адна з бед у Расіі — дарогі. Нельга дапусціць тое самае і ў нас. Шмат сказана пра разбураную прамысловасць, знікненне старажытных будынкаў, але пачнём з меншага.
Шаноўныя дзісенцы, прайдзіцеся па вуліцах свайго горада, тут асаблівая аўра. Наведайце мясцовы музей, які старанна па крупінках збіраюць і захоўваюць Вольга Смаршчок і Ала Майсяёнак — берагіні стражытнасці. Вам не абыякавы родны горад, тады паклапаціцеся яму чым-небудзь аддзячыць.


Ірына ЛІПНІЦКАЯ (ФУРСАВА), г. Дзісна.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.