Авторизация
 

Міярчанка Марыя МАРТЫНЕНКА партызаніла падчас Вялікай Айчыннай

Миорчанка Мария Мартыненко партизанила во время Великой ОтечественнойМарыя Васільеўна МАРТЫНЕНКА летась адышла ў іншасвет. Яна партызаніла падчас Вялікай Айчыннай, шыла рукавіцы і шалікі салдатам, у мірны час загадвала кнігарняй у Міёрах. І наогул, у свеце за 90 год пабачыла шмат.

 

Дачка, настаўніца Міёрскай СШ №2 Ларыса ЧУЧМАН памятае шмат фактаў з жыцця матулі, некаторыя з іх калісьці занатоўвала і цяпер прапанавала ў рэдакцыю "Міёрскіх навін". Раённая газета не аднойчы друкавала матэрыялы пра Марыю Васільеўну Мартыненка, і кожны раз раскрываліся новыя звесткі, якія цікавілі мясцовага чытача.

 

Марыя Мартыненка нарадзілася ў 1926 годзе ў вёсцы Забор'е Бешанковіцкага раёна. У сям'і гадавалася васьмёра дзяцей. Маня (ці ў дзявоцтве Маруся) трэцяя ў сям'і, за ёй чацвёра братоў і сястра, якая з'явілася на свет перад самай вайной. Таму ўвесь цяжар хатніх спраў лёг на плечы менавіта Мані. Старэйшая сястра вучылася ў Віцебскім настаўніцкім інстытуце, а старэйшы брат дапамагаў тату ў больш складаных работах. Маня няньчыла, абмывала малых, гатавала абед і сачыла за дысцыплінай. Нешматслоўны тата, палявод Васіль Цярэнцьевіч Гаралевіч навучаў дзяцей усяму, што магло спатрэбіцца. Маці Ганна Ягораўна Кавалеўская ўвагі сям'і ўдзяляла менш, бо заўсёды працавала ў праўленні калгаса, уваходзіла ў склад саветаў беднаты, праводзіла лікбез сярод вяскоўцаў. Малых вельмі любіла і заўсёды ім прывозіла з Бешанковіч пачастункі.


Миорчанка Мария Мартыненко партизанила во время Великой Отечественной Гаралевічы трымалі ўсяго адну карову, жылі бедна, не ставала адзення і абутку для школьнікаў. Бацька дзецям шыў лапці на драўляных падэшвах. Маня памятала, як з лазні зімой хлопцы басанож беглі да дома ад самай рэчкі. А мама з ільняных і шарсцяных нітак дзяўчатам ткала сукенкі і штонікі—хлопчыкам. Наогул, як і ўсе ў той час, ткала дываны, палавікі, прасціны, коўдры.


Маруся вучылася добра, хадзіла ў школу ў вялікую вёску Пяцігорск за пяць кіламетраў. Асабліва любіла літаратуру, ведала на памяць шмат вершаў, выступала ў школьнай самадзейнасці. А ліст ад беларускага народа вялікаму Сталіну прадэкламавала на памяць яшчэ гэтым летам і восенню.
У 1937 годзе рэпрэсіравалі дзеда Ягора Апанасавіча Кавалеўскага з суседняй вёскі Слабодка, бо не жадаў уступаць у калгас. Па прысуду "тройкі" мужчына вывезены, і больш яго ніхто не бачыў. У сям'і хацелі канфіскаваць карову, але, дзякуючы актыўнасці Ганны Ягораўны і міласці членаў праўлення калгаса, жывёліну захавалі.


Хутка пасля пачатку вайны ў 1941 го-дзе ў вёсцы стаялі нямецкія салдаты, некаторыя з іх сябравалі з мясцовымі сем'ямі і частавалі ласункамі дзяцей Гаралевічаў. Адзін нават расказваў, што ў яго на радзіме засталіся малыя. Тады ў вёску прыйшлі эсэсаўцы. Многія вясковыя хлопцы партызанілі і ўсяляк помсцілі немцам. Старэйшы сын Гаралевічаў Аляксандр змагаўся на фронце. Астатнія дзеці з бацькамі пайшлі ў партызаны. Маці размеркавала малых паміж старэйшымі сёстрамі Вольгай і Марусяй. Сама Ганна Ягораўна насіла на руках двухгадовую Валю, за спадніцу трымаўся пяцігадовы Жэня, 8-10-гадовыя Вася і Толя чым маглі дапамагалі маме. 14-гадовы Дзмітрый афіцыйна ўваходзіў у склад партызанскага атрада: ўдзельнічаў у разведках і дыверсіях. Меншыя хлопцы даглядалі "партыйных" коней. Сёстры Вольга і Маруся таксама хадзілі ў разведку ў Свячу, атрымлівалі звесткі ад мясцовага настаўніка, які сачыў за перамяшчэннем нямецкага транспарта па глосе Мінск-Віцебск. Пасля гэтую інфармацыю дзяўчаты паведамлялі камандзіру. Таксама вязалі цёплыя рукавіцы і шалікі салдатам на фронт. Многія ў рукавічкі клалі свае адрасы і пажаданні хуткай перамогі над ворагам. Падобныя лозунгі нават вышывалі наверсе. Вельмі радасна, калі прыходзіў ліст ад маладога салдата з вялікай удзячнасцю і нізкім паклонам--пісьмо такімі словамі і пачыналася. Чыталі разам.


Миорчанка Мария Мартыненко партизанила во время Великой ОтечественнойЗ партызанамі сям'я прабівалася да прарыву ва Ушачы. Там у свабоднай ад немцаў вёсцы дачакаліся Перамогі. Калі ўжо дарослыя прыгадвалі вайну, то моўчкі плакалі. Пасля Перамогі сабраліся разам у садзе ля бацькоўскага дома, які ўцалеў. І ніхто не загінуў. Гэтаму многія зайздросцілі.
Пасля ўсе працавалі ў калгасе за працадні. Жыць стала лепш, было што паесці і апрануць. Паступова моладзь з'язджала на вучобу, бо краіна мела патрэбу ў маладых кадрах. Марыя ад праўлення калгаса накіравана ў культасветвучылішча ў Віцебск. Але там не давалі інтэрнату, плаціць за кватэру грошай не ставала. І яна паехала ў брэсцкую аднагадовую школу рэвізораў. Там інтэрнат, аднаразовае харчаванне і нават аднойчы ў месяц выдавалі па 100 грам падушачак (цукерак).


Пасля вучобы Марыя Мартыненка размеркавалася ў Міёры, хадзіла пешшу ў вясковыя магазіны на рэвізіі. Тым часам сюды пасля такой жа школы рэвізораў, толькі гродзенскай, прыехаў прыгожы чарнявы хлопец-франтавік. Марыя яго адразу ж пазнала, бо раней бачыла ў люстэрку падчас каляднай варажбы. Ажаніліся. Жылі ў інтэрнаце па Савецкай. Нарадзіліся дачушкі Ларыса і Валя. Марыя ўжо загадвала міёрскай кнігарняй. Пасля Полацкага кааператыўнага тэхнікума, які скончыла завочна, прызначана таваразнаўцам па кнізе. На гэтай пасадзе з 1961-га і да пенсіі.


У нашым горадзе Марыю Мартыненка ведалі многія мясцовыя жыхары, настаўнікі і дырэктары школ, якія з кнігарні атрымлівалі строга размеркаваныя падручнікі. План па кнігах заўсёды перавыконваўся-за гэта таваразнаўцу хвалілі, уручалі граматы ад раённага да рэспубліканскага значэння.
Дачка прыгадвае, што мама вылучалася справядлівасцю, казала праўду ў вочы. За гэта не ўсе яе любілі, але многія цанілі і паважалі. Марыя Васільеўна з мужам удзельнічалі ў будаўніцтве царквы, вадзілі туды і адзіную ўнучачку Марынку. Адышлі ў іншасвет малодшая дачка Валянціна, муж Віктар, сямёра братоў і сясцёр. Марыя Мартыненка памерла на 91-м годзе, да дня нараджэння заставалася чатыры месяцы.


Да друку падрыхтавала
Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 250
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 531
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта