Авторизация
 

Ад брукаванкі да асфальту ў Міёрах

От брусчатки до асфальта в МиорахМІЁРАМ 45!

Бяру на сябе смеласць сцвярджаць, што тыя Міёры, якія мы ўсе сёння бачым і ведаем, гэта ў значнай ступені вынік рэалізацыі распрацаванага ў 1971 годзе Віцебскім філіялам "Белдзяржпраекта" наступнага дакумента—"Праекта планіроўкі г.п. Міёры". Чырвоная папка з тэкстам, здымкамі, табліцамі і схемамі на 96 старонках калісь нават мела грыф "сакрэтна". Сёння яна ўяўляе цікавасць больш як сведчанне гісторыі. Разам перагорнем яе старонкі.

 

Напярэдадні
На той час буйнейшым прадпрыемствам райцэнтра па аб'ёме выпуску прадукцыі ў грашовым выражэнні ўжо з'яўляўся мясакамбінат, на якім працавала 258 чалавек. Гадавая сума вытворчасці сама па сабе ўжо мала што нам скажа, прыводжу яе толькі для параўнання—12545 тыс. рублёў. Другім па гэтым паказчыку—4616 тыс. рублёў—быў маслазавод, хаця агульны кошт вытворчых фондаў там невялікі і ў калектыве ўсяго 72 чалавекі. Затым ішлі льнозавод (180 працуючых выпускалі прадукцыі на 2,4 мільёна рублёў), кансервавы завод з 87 работнікамі і аб'ёмам вытворчасці ў 860 тыс. рублёў, КБА (вырабаў і паслуг на 806 тыс. рублёў, 347 спецыялістаў бытавога абслугоўвання) і райаб'яднанне "Сельгастэхніка" (выканана работ, аказана паслуг на 449 тыс. рублёў, у калектыве 220 механізатараў, вадзіцеляў, слесараў і іншых спецыялістаў). Увогуле, на асноўных горадаўтваральных прадпрыемствах былі заняты 1164 чалавекі. За год (у дадзеным выпадку—1970-ы) яны паставілі для рэалізацыі 7217 тон мяса, 1749 т ільновалакна, 953 т масла, 660 т каўбасных вырабаў, 449 туб кансерваў, 345 т тлустага сыру і 336 т харчовага тлушчу, 259 т штучнага мёду, адрамантавалі 140 трактараў і 29 зернеўборачных камбайнаў.


От брусчатки до асфальта в МиорахСучаснымі па абсталяванні і тэхналогіях з'яўляліся толькі мясакамбінат і льнозавод. Горад меў спрыяльныя ўмовы для рацыянальнага размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў, але невялікія працоўныя рэсурсы не дазвалялі іх належным чынам выкарыстаць. І ўсё ж узводзіўся камбікормавы цэх на хлебапрыёмным прадпрыемстве, вялася рэканструкцыя льнозавода, там павінна была з'явіцца другая чарга. Адвялі тэрыторыю для спецыяльнага—Асінаўскага аддзялення сельгастэхнікі, якая потым стане сельгасхіміяй. На той час у ім ужо было 120 работнікаў. Планаваліся халадзільны цэх для захоўвання 1000 тон мясапрадуктаў на мясакамбінаце, які стане рэальнасцю, завод кухонна-гаспадарчага рыштунку з калектывам у 300 чалавек і прадпрыемства па металаапрацоўцы, што так і застануцца на паперы.


У 1971 годзе ў Міёрах налічвалася 58 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, калі не больш, бо ў пераліку, напрыклад, няма рэдакцыі раённай газеты з друкарняй. У названых было занята 2959 працаздольных. Асноўныя калектывы ўжо ахарактарызаваны, крыху пра іншыя. Так, у сістэме аховы здароўя райцэнтра (у бальніцы) працавалі 232 чалавекі, у сістэме народнай асветы—каля 140, у раённай канторы сувязі—176, міжкалгасбудзе—170, гарадскім спажывецкім таварыстве—152, райспажыўсаюзе—147, на аўтабазе №15, там толькі грузавых машын было 50,— 129, хлебапрыёмным пункце—62, машына-лічыльнай станцыі—52, у дзіцячым садзе—36.


На 1.01.1971 у Міёрах жыло 6 тысяч чалавек. Гэта на 2000 ці на 50% больш, чым адзначана па перапісе 1959 года. Чакалася, што і ў далейшым міярчан будзе болець за кошт натуральнага і "механічнага" прыросту такімі ж даволі імклівымі тэмпамі: у 1975-м—стане 7000, 1980-м—9000, 2000-м—нават 18000!


У горадзе плошча Свабоды склалася як гандлёвая, асноўныя грамадскія і адміністрацыйныя ўстановы, абслугоўваючыя арганізацыі фарміравалі цэнтр на вуліцах Камуністычнай, Дзяржынскага, Кастрычніцкай. Нядаўняга ўзвядзення былі будынкі райвыканкама, райкама партыі, РДК, суда і пракуратуры, універмага і многіх магазінаў. Капітальная забудова працягваляся па Камуністычнай. Індывідуальная ахоплівала заходні і паўночны напрамкі. Зонай адпачынку стаў паўвостраў з Курганам Славы. Вуліца Кірава заставалася брукаванай, а Камуністычную, Дзяржынскага, Леніна і частку Камсамольскай ужо пакрываў асфальт.


От брусчатки до асфальта в МиорахВось тады, у 1971-м, планавалася ў абход горада з паўночнага боку пракласці аб'язную дарогу ў напрамку Полацк-Браслаў. Вуліцу Кірава зрабіць набярэжнай, прагулачнай.
Новая вуліца, паралельная Камсамольскай, павінна была стаць раздзяляючай прамысловую і жылую зоны. Але потым яна чамусьці не з'явілася. Камуністычная ўжо тады падзяляла горад папалам, прымала на сябе асноўныя транспартныя і пешаходныя нагрузкі, звязвала цэнтр з прамысловай зонай. Злева ад яе намячалася стварыць зялёную зону (і спробы былі неаднаразовыя!).


Грамадскім цэнтрам планавалася зрабіць раён перакрыжавання Камуністычнай і Кірава. Плошчу Свабоды ў час рэканструкцыі забудаваць 5-павярховымі будынкамі з магазінамі на першых паверхах.
Да першачарговай забудовы аднеслі ўзвядзенне капітальнага жылля ў раёне вуліц Камуністычнай і Дзяржынскага, аўтавакзал, Дом быту, вузел сувязі.


Другая чарга—3-5-павярховыя дамы ўздоўж вул. Дзяржынскага і перакрыжавання Камуністычнай-Новай (толькі яна так і не з'явілася).
Трэцяя чарга—асучасненне цэнтра за кошт зносу малакаштоўнай індывідуальнай забудовы. Але прыватнае жыллё планавалася захаваць на вул. Горкага, Фрунзе, Піянерскай, Набярэжнай. Пашыраць яго ўзвядзенне намячалася ўздоўж Мерыцы і на поўнач за Піянерскай па меры асушэння тэрыторыі. Увогуле, жыллёвы фонд праектавалася павялічыць з 30,31 тыс. квадратных метраў да 216 тысячы—у 7 разоў.
Усе вуліцы прадугледжвалася абсаджваць дрэвамі ў 1-2 рады. Дарэчы, так і было на вул. Новай, якая да гэтага часу стала Камуністычнай і ўжо страціла свой зялёны ліпавы ўбор на ўчастку ад Кірава да Кастрычніцкай.


Увага ўзвядзенню жылля тлумачыцца малой забяспечанасцю насельніцтва жылплошчай і яе якасцю: тады на чалавека прыходзілася 5,1 квадратнага метра, на пакой прыпадала 2,5 жыхара, 90% дамоў—аднапавярховыя з мінімумам зручнасцей. Цэнтральным ацяпленнем было ахоплена каля 8,7% жыллёвага фонду амаль з 20 невялікіх кацельняў, якія намячалася замяніць адной—пашыранай масакамбінатаўскай. Удвая больш жылля было забяспечана водаправодам і мясцовай каналізацыяй.


На той час Міёры з'яўляліся адміністрацыйным, гаспадарчым і культурным цэнтрам раёна з насельніцтвам у 44,5 тысячы чалавек. У радыусе 5 км вакол яго размяшчалася 45 населеных пунктаў, у якіх жыло яшчэ 3-3,5 тыс. чалавек, што таксама карысталіся ўсімі відамі культурна-бытавога абслугоўвання райцэнтра. У ім дзейнічалі тры дзіцячыя ўстановы на 140 месц, дзве школы на 936 вучняў, 5 харчовых і 8 прамтаварных магазінаў, рэстаран, сталовая, бульбяная—увогуле на 130 пасадачных месц і тры павільёны, бальніца на 90 ложкаў, паліклініка, лазня, гасцініца, аптэка, аддзяленне сувязі, ашчадкаса, РДК з глядзельнай залай на 410 месц, бібліятэка, музычная школа, КБА, спартзала і стадыён. Намячалася ўзвядзенне аўтастанцыі, кінатэатра, харчовага магазіна, Дома быту, вузла сувязі, школы мастацтваў, рэканструкцыя лазні і пральні…
Працягласць вуліц дасягнула 18,3 кіламетра, з іх 9,7 км мелі ўдасканаленае (асфальтавае) пакрыццё, тратуараў пракла-дзена 34,7 км. Ад ільнозавода да вакзала рухаўся гарадскі аўтобус.


У цэнтральнай частцы Міёр было пракладзена 3 км водаправода з разборнымі калонкамі, яго запаўняла адна артэзіянская свідравіна з дзвюх абсталяваных. На працягу дзесяцігоддзя намячалася павялічыць іх колькасць да пяці. Арыенціровачны расход вады павінен быў складаць 870 кубаметраў у 1975 годзе і 1860—у 1980-м.


Каналізацыю мелі толькі мясакамбінат і маслазавод, з гасцініцы і адміністрацыйных будынкаў яна выводзілася ў возера. Становішча пачало мяняцца з узвядзеннем хлебазавода, да сцёкавых труб на ачысныя збудаванні за горадам гэтага прадпрыемства пачалі далучаць іншыя аб'екты.
Вось так паступова складваліся ўмовы, каб Міёры атрымалі новы статус. Аб ім раённая газета "Сцяг працы" за 11 студзеня 1972 года на першай старонцы коратка і, дадам, вельмі сціпла паведаміла:


МІЁРЫ—ГОРАД
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 7 студзеня 1972 года гарадскі пасёлак Міёры Міёрскага раёна Віцебскай вобласці пераўтвораны ў горад раённага падпарадкавання. (БЕЛТА).

 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 888
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 665
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 640
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта