Авторизация
 

Апантанаму краязнаўцу прысвячаецца

+
Одержимому краеведа посвящаетсяСа спазненнем сумная вестка дайшла да нас з далёкай Валагодчыны : на 91-ым годзе жыцця адышоў  на вечны спачын старэйшы краязнаўца  нашага краю Іосіф (Язэп) Уладзіміравіч БУНТА. Ён нарадзіўся 22 ліпеня 1926 года ў вёсцы Мацюкі тады Браслаўскага павета, зараз вёска Беларуская на Мёршчыне.
 
Вучыўся  спачатку ў Дворнасельскай паўшэхнай школе і любіў успамінаць, як  з аднакласнікамі садзіў ля яе сад, пад час вайны займаўся ў беларускай гімназіі ў  Індры (Латвія). Там асабіста пазнаёміўся з многімі вядомымі дзеячамі беларускага нацыянальнага руху. Асаблівы ўплыў на фарміраванне светапогляду Уладзіміра Бунты як краязнаўцы  аказаў наш земляк, настаўнік гісторыі гімназіі Аўген Аніська. Ужо пад час вучобы пачаў збіраць беларускі фальклор у Латгаліі, гэтыя матэрыялы выкарыстоўваліся пазней ў асобным выданні. 

Пасля вайны па ілжывым даносе Іосіф Бунта быў арыштаваны і зведаў сталінскія лагеры. Пасля вызвалення  скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. Амаль да 70 год працаваў юрысконсультам ў Глыбоцкім райспажыўсаюзе. Як потым апавядаў, не прайграў ніводнай справы. Па службовых справах прыходзілася раз'язджаць па ўсім Савецкім Саюзе і ўсюды імкнуўся наведаць кнігарні і архівы, дзе шукаў матэрыялы пра мінулае роднага краю і землякоў. У тыя часы, калі не ведалі інтэрнэта, гэта была складаная і карпатлівая справа.

Язэп Бунта вывучаў не толькі Глыбоччыну, але і Міёршчыну, дзе нарадзіўся, а таксама суседнія  Браслаўскі  і Шаркаўшчынскі раёны. Удзельнічаў у Браслаўскіх і Дзісенскіх чытанняў, канферынцыях у Германавічах. Яго артыкулы рэгулярна змяшчаліся ў мясцовым друку, у тым ліку і нашай раёнцы, а таксама ў энцыклапедыях, даведніках.  Дзякуючы  звесткам і намаганням нашага земляка адна з першых у Беларусі выйшла гісторыка-дакументальная хроніка  "Памяць" Глыбоцкага раёна. Энцыклапедычна дасведчаны  краязнаўца дапамагаў у стварэнні кніг "Памяць" суседніх раёнаў—Браслаўскага, Міёрскага і Шаркаўшчынскага. Язэп Бунта актыўна і добразычліва супрацоўнічаў з вучонымі, краязнаўцамі, пісьменнікамі, бо меў сапраўды грунтоўныя веды па гісторыі Паазер'я. Яго артыкулы заўсёды выдзяляліся вялікай дакладнасцю і грунтоўнасцю. На жаль, аб'яднаць усё сабранае ў асобную кнігу пра родную Міёршчыну не дазволілі абставіны, але ўсё напісанае і зробленае  апантаным глыбоцкім краязнаўцам назаўсёды ўвойдзе ў залатую скарбонку гісторыі нашага краю.

Вітольд ЕРМАЛЁНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 582
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 605
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 604
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта